«Лента.ру»: Беларусы назвалі Суворава катам і ператварылі ў вампіра
39- 18.07.2018, 8:49
- 31,403
Вядучае расейскае СМІ ацаніла акцыю беларускіх патрыётаў.
У беларускім горадзе Кобрыне актывісты размясцілі на сценах вайскова-гістарычнага музея імя Аляксандра Суворава плакат, у якім палкаводзец названы катам і намаляваны ў выглядзе вампіра. Расейскае выданне «Лента.ру» напісала пра гэтую акцыю.
«Ягоныя войскі адабралі ў беларусаў свабоду. Жыхары Кобрына сталі асабістымі рабамі Суворава», - мяркуюць аўтары плаката. Акрамя таго, яны перакананыя, што ўслаўленне ката з'яўляецца ганьбай.
Адзін з аўтараў малюнка паведаміў «Хартыі 97», што «мэтай гэтай акцыі было паказаць сапраўдны твар і злавесную ролю ў гісторыі Беларусі «вялікага генералісімуса».
Музей размяшчаецца ў доме 1790 года пабудовы, які быў перададзены ў карыстанне расейскаму палкаводцу пасля падаўлення ім паўстання Тадэвуша Касцюшкі ў 1794 годзе.