4 траўня 2024, Субота, 1:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Расейская імперыя руйнавалася ўжо двойчы, але Бог тройцу любіць

6
«Расейская імперыя руйнавалася ўжо двойчы, але Бог тройцу любіць

Чым больш расейская ўлада будзе закручваць гайкі, тым у выніку больш імкліва іх сарве.

Пра гэта ў рэдакцыйным інтэрв'ю заявіў галоўны рэдактар After Empire Вадзім Штэпа.

- Які твой прагноз развіцця сітуацыі ў Расеі ў найбліжэйшыя месяцы і гады. Куды ўсё гэта заверне?

- Наконт найбліжэйшых месяцаў я б не даваў такіх занадта кароткатэрміновых прагнозаў. Таму што тут можна трапіць у тую ж сітуацыю, як Ленін у студзені 1917-га года, калі ён у Швэйцарыі скардзіўся за півам сваім таварышам: маўляў, мы, старыя, да рэвалюцыі не дажывем. А яна наступіла як раз у наступным месяцы.

Але калі так узяць перспектыву некалькіх найбліжэйшых гадоў, то я думаю, што чым больш расейская сістэма будзе закручваць гайкі, тым у выніку больш імкліва іх сарве. Гэта значыць, проста сарве гэтае вечка з катла і потым могуць пачацца цалкам непрадказальныя падзеі. Пакуль сістэма спрабуе павольна выпускаць пар у нейкіх дробязях, вось як з гэтым чэмпіянатам, калі ласка, месяц там пабудзьце на волі, пагутарыце з людзьмі з навакольнага свету, але потым яна будзе па-ранейшаму закручваць гайкі.

Таму што гэтая імперыя можа існаваць толькі жорсткім цэнтралізаваным, дыктатарскім чынам. А калі ў Расеі будуць легалізаваныя, напрыклад, рэгіянальныя партыі, якія ў Еўропе свабодна існуюць, то гэты працэс прывядзе да зусім іншай палітычнай сітуацыі. Калі ў кожным рэгіёне адбудуцца рэальна свабодныя выбары, то ўся палітыка на гэтых прасторах цалкам зменіцца.

Таму я і не спрабую прадказваць нейкую дакладную рамку пераменаў, што гэта будзе - федэрацыя, канфедэрацыя або незалежныя краіны. Гэта вызначаць самі свабодна выбраныя прадстаўнікі розных рэгіёнаў. Непазбежны толькі канчатковы распад імперыі, якую стваралі маскоўскія цары яшчэ з 15 стагоддзя. У 20 стагоддзі яна двойчы руйнавалася - ў 1917 і ў 1991, але, на жаль, гэтую краіну так дагэтуль і не ўдалося ператварыць у дамоўную і дэмакратычную, сумяшчальную з навакольным светам. Таму, думаю, трэцяя серыя непазбежная - як той казаў, Бог тройцу любіць. Вось такую перспектыву я бачу, і на гэта наш партал будзе працаваць.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках