4 траўня 2024, Субота, 0:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэагіт: Абсалютны рэкардсмэн Гінэса кроіць кавуны па-самурайску

3
Відэагіт: Абсалютны рэкардсмэн Гінэса кроіць кавуны па-самурайску

Новы рэкорд самага тытулаванага чалавека з Кнігі Гінэса.

Чалавек, які валодае самай вялікай колькасцю рэкордаў Кнігі Гінэса, паставіў чарговы. Ашрыта Фурман на сённяшні дзень і так мае больш за 250 рэкордаў, у тым ліку 100 не пабітых. Цяпер ён стане яшчэ і чалавекам, які здолеў расцяць самую вялікую колькасць кавуноў на ўласным жываце, піша medialeaks.ru.

Ашрыта Фурман уважаецца ці не за адзін з сімвалаў Кнігі рэкордаў Гінэса. На сённяшні дзень фацэту з Брукліна, які атрымаў мянушку «чалавек-рэкорд» належыць 259 дасягненняў, з якіх 103 занесены ў Кнігу. Сярод іх ёсць і даволі дзіўныя, напрыклад, скачкі з плескачом над галавой (27 тысяч разоў), самая доўгая дыстанцыя, пройдзеная кульбітамі (19 км 656 м), самая вялізная скульптура з папкорну, кручэнне самага вялізнага хулахупа ды іншыя. Увогуле, жалезны мужчына.

Фурман прыдумляе як уласныя рэкорды, так і ўдасканальвае ужо наяўныя. Дарэчы, 100 ягоных рэкордаў так ніхто і не здолеў пабіць.

Цяпер чэмпіён прыдумаў новы спосаб патрапіць у кнігу - наразанне кавуноў. І, як належыць жалезнаму чалавеку, Фурман накроіў кавуны проста на сабе з дапамогай катаны, піша Global news.

Раней Фурман ужо меў рэкорды, звязаныя з рассяканнем кавуноў, але тады ён сек іх на жываце свайго сябра. Надышоў час выпрабаваць сябе.

Камітэт Кнігі Гінэса сказаў прэтэндэнту, што для рэкорду трэба расцяць на сабе не менш за 20 кавуноў на працягу хвіліны. Хоць, паглядзеўшы на папярэднія рэкорды Фурмана, яны маглі б і здагадацца, што рэйку варта ўзняць вышэй.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках