3 траўня 2024, Пятніца, 23:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Былы брамнік менскага «Дынама» перайшоў у склад шасціразовага чэмпіёна Чэхіі

Былы брамнік менскага «Дынама» перайшоў у склад шасціразовага чэмпіёна Чэхіі
ЯН ШЭЛЕПНЕЎ
ФОТА: PRESSBALL.BY

Ян Шэлепнеў правёў восем матчаў за менскае «Дынама», адбіўшы 91,1% кідкоў.

Беларускі галкіпер Ян Шэлепнеў уклаў кантракт з чэшскім клубам «Усетын», паведамляе tut.by са спасылкай на афіцыйны сайт каманды.

Раней Шэлепнеў выступаў за «Дынама-Шыннік» (МХЛ), а ў чэмпіянаце Беларусі абараняў колеры «Нёмана» і «Дынама-Маладзечна». Ёсць у кар'еры 25-гадовага брамніка і досвед гульні ў КХЛ. Ён правёў восем матчаў за менскае «Дынама», адбіўшы 91,1% кідкоў.

Апошні сэзон Ян Шэлепнеў адгуляў у Азіяцкай лізе за «Сахалін». Клуб перамог у рэгулярным чэмпіянаце, але саступіў у паўфінале плэй-оф.

«Усетын» - найлепшы чэшскі клуб 1990-х. У гэты час каманда шэсць разоў станавілася чэмпіёнам краіны. У сярэдзіне 2000-х у каманды пачаліся фінансавыя праблемы. Клуб быў расфармаваны. Праз два гады «Усетын» быў адроджаны, але пачаў уздым з ніжэйшых дывізіёнаў. У мінулым сэзоне каманда заняла восьмае месца ў другім дывізіёне, дзе будзе выступаць і сёлета.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках