4 траўня 2024, Субота, 6:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рабочыя ўзбунтаваліся праз адсутнасць паветра на заводзе

11
Рабочыя ўзбунтаваліся праз адсутнасць паветра на заводзе
Архіўныя фота

Шкодная вытворчасць стала невыноснай праз дым.

У Гародні працаўнікі прадпрыемства «Белколермет» патрапілі пад пераслед кіраўніцтва, бо прасілі ў дырэкцыі чыстага паветра. Шкодная вытворчасць стала невыноснай праз дым. Некалькі чалавек страцілі працу, і цяпер звярнуліся па дапамогу да «Белсату».

«Было задымленне наогул. І не толькі ў ліцейні, а нават там, дзе перабіраюць метал рабочыя - там таксама немагчыма дыхаць. Прыйдзеш з абеду - там усё зацягнутае дымам. Немагчыма працаваць», - кажа былы працаўнік «Белколермет» Сяргей Слабаш.

Работнікі разам з начальнікам цэха казалі аб праблеме начальству. І тады праблемы з'явіліся ў іх. Дым з цэха не знік, а працоўных пачалі запалохваць і прапаноўваць звольніцца з уласнага жадання. Чатыры чалавекі гэта зрабілі. Трох звольнілі паводле артыкулу.

Падрабязнасці - у відэаматэрыяле.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках