Відэагіт: Гіганцкі кракадзіл зайшоў у аўтасэрвіс
4- 20.07.2018, 10:59
- 11,034
Няпрошанага госця давялося знерухоміць.
У Малайзіі толькі з дапамогай пажарнікаў здалелі злавіць і адправіць назад на прыроду пяцімэтровага кракадзіла, які зайшоў на тэрыторыю адной з майстэрняў для рамонту аўтамабіляў, піша segodnya.ua.
Драпежніка, вага якога складала прыкладна тону, у выніку звязалі вяроўкамі.
Заўважыўшы на тэрыторыі майстэрні няпрошанага госця, работнікі аўтасэрвісу тут жа выклікалі паліцыю і пажарнікаў.
Злоўленую рэптылію узнялі кранам на аўтамабіль і перадалі службоўцам дэпартамента кіравання ляснымі рэсурсамі.