3 траўня 2024, Пятніца, 23:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літоўскія школьнікі будуць задарма наведваць выставы і канцэрты

3
Літоўскія школьнікі будуць задарма наведваць выставы і канцэрты

Для гэтага школьнікі атрымаюць так званыя культурныя пашпарты.

З наступнага навучальнага года літоўскія школьнікі будуць задарма наведваць выставы, лекцыі, канцэрты ды іншыя культурныя акцыі. Вучні малодшых і сярэдніх класаў атрымаюць доступ да акцый у арганізаваных групах (напрыклад, цэлым класам), а навучэнцы 9-12 класаў змогуць складаць індывідуальныя праграмы або ўдзельнічаць у культурным жыцці маленькімі групамі без суправаджэння, піша «Европульс».

Для гэтага школьнікі атрымаюць так званыя культурныя пашпарты, на якія будуць паступаць 15 еўраў на год. На гэтую суму вучні змогуць выбіраць культурныя імпрэзы з онлайн-спісу даступных праграм. Самі праграмы будуць субсідавацца, так што школьнікі атрымаюць магчымасць наведваць акцыіы не радзей за раз на месяц.

У праекце брацьмуць удзел як дзяржаўныя, так і прыватныя тэатры, галерэі, лекторыі ды іншыя арганізатары культурных падзей.

З верасня праект пачне дзейнічаць для малодшых вучняў, а ў студзені 2019 года культурныя пашпарты атрымаюць усе літоўскія шкаляры.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках