4 траўня 2024, Субота, 4:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

РФ не мае грошай на мадэрнізацыю флагмана Чарнаморскага флоту

9
РФ не мае грошай на мадэрнізацыю флагмана Чарнаморскага флоту

Флагман Чарнаморскага флоту Расеі, ракетны крэйсер «Масква» не будзе мадэрнізаваны.

Пра гэта паведамляе Mil. Press FlotProm.

Адзін з супрацоўнікаў Паўночнага праектна-канструктарскага бюро (СПКБ) паведаміў выданню, што работы для стварэння тэхнічнага праекту мадэрнізацыі карабля цяпер не вядуцца праз адсутнасць сродкаў. Ён дадаў, што грошы ёсць «максімум на падтрымальны рамонт».

Флагман Чарнаморскага флоту са студзеня 2016 года не выходзіць у мора. Крэйсер «Масква» ў 2018 годзе планавалі паставіць на трохгадовы рамонт на Севастопальскім марскім заводзе (філія цэнтру суднавага рамонту «Зорачка»). Аднак гэтага дагэтуль не адбылося, кантракт пакуль не падпісаны. Што будзе з караблём, пакуль невядома.

«Масква» - галаўны карабель праекту 1164 «Атлант». Крэйсеры праекту 1164 «Атлант» з'яўляюцца аднымі з самых магутных у сваім класе і могуць знішчыць нават такую буйную і абароненую цэль, як авіяносец.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках