4 траўня 2024, Субота, 20:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксей Шпілеўскі: Нестыкоўка характараў з Мілеўскім? Можа быць

5
Аляксей Шпілеўскі: Нестыкоўка характараў з Мілеўскім? Можа быць
АЛЯКСЕЙ ШПІЛЕЎСКІ

Галоўны трэнер берасцейскага «Дынама» пракаментаваў сыход істотных футбалістаў з каманды.

Галоўны трэнер берасцейскага "Дынама" Аляксей Шпілеўскі ў гутарцы з карэспандэнтам pressball.by пракаментаваў сыход з каманды Мілеўскага і Гаўрыловіча:

– Пра гэта ўжо шмат напісана ў прэсе. Магу толькі далучыцца да меркавання, напісанага Вольгай Хіжынковай. Пацвярджаю ейныя словы.

– Гэта агульная справа? Або ў кожнага з іх – прыватны выпадак?

– Як толькі прыйшоў у каманду, мы размаўлялі з кіраўніцтвам. Абмяркоўвалі склад, будучыню, стратэгію клуба, планы. Таму ведалі, што адзін-два гульцы не падыдуць пад нашу схему. Я паважаю і Мілеўскага, і Гаўрыловіча як майстроў. Вядома, гэта страта. Упэўнены, яны знойдуць сябе ў іншых клубах.

– Але ж зусім нядаўна вы пазітыўна выказваліся пра Мілеўскага, высока ацэньваючы ягоны патэнцыял.

– Час мяняецца. Як і ўсюды ў спорце. Сёння ты герой, а заўтра можаш апусціцца з гэтага ўзроўню. Сёння перамог на чэмпіянаце, а заўтра можаш саступіць.

– З Мілеўскім у Вас выйшла нестыкоўка характараў?

– Можа быць.

– Ці не думаеце, што ягоная замена ў канцы сустрэчы з "Шахцёрам" не зусім аптымальная?

– Арцём ведаў пра нашыя стратэгічныя планы. Пра тое, што стаўка будзе рабіцца на моладзь. Я надумаў даверыцца ёй нават у цяжкім матчы з "Шахцёрам", а не тады, калі будзем перамагаць 7:0 або 8:0. Хацелася, як кажуць, кінуць моладзь у гэтую сітуацыю. Нічога страшнага.

Можа, Садоўскі паказаў і не самую лепшую гульню. Але эпізадычна было відаць, на што ён здольны. Малады хлопец. Яму трэба даваць шанец. Толькі з атрыманнем досведу гулец можа развівацца. Трэба выпускаць яго на поле не ў 26 гадоў, калі ў Еўропе гульцы ўжо сканчаюць, а менавіта цяпер, у юным узросце. З майго боку да моладзі паўнюткі давер. Такая ж ратацыя будзе адбывацца. І закрануць можа кожнага.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках