20 красавiка 2024, Субота, 7:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Томас аб аўтакефаліі Украіне будзе нададзены ўжо сёлета

7
Томас аб аўтакефаліі Украіне будзе нададзены ўжо сёлета

Украінская праваслаўная царква стала на крок бліжэйшай да незалежнасці.

Сусветны патрыярх Варфаламей надасць Украіне Томас аб аўтакефаліі, калі праінфармуе пра сваю пастанову ўсе памесныя цэрквы, паведаміў прадстаяцель Украінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага патрыярхата свяцейшы патрыярх кіеўскі і ўсёй Русі-Украіны Філарэт у інтэрв'ю LB.ua.

"Была створаная спецыяльная камісія з трох мітрапалітаў Канстанцінопальскага патрыярхату, якія і аб'язджаюць усе памесныя цэрквы. Важна разумець: яны не просяць згоды на наданне Томаса, а проста інфармуюць пра адпаведны намер Канстанцінопаля", – сказаў Філарэт.

Таксама ён дадаў, што Сусветны патрыярх і сам можа даць Томас, без папярэдняй згоды на тое іншых праваслаўных цэркваў, і гэта дакладна адбудзецца сёлета.

"Паколькі дэлегацыя яшчэ не аб'ехала ўсе памесныя цэрквы, то абвяшчэнне пастановы наконт Томаса трохі замаруджваецца. Паводле працэдуры, пасля вынікаў аб'езду дэлегацыя падрыхтуе адпаведную справаздачу, якая будзе разглядацца на пасяджэнні Сінода. І ўжо паводле факта будзе прымацца пастанова. Згодна з інфармацыяй, якая цяпер ёсць у нас, Томас будзе нададзены ўжо сёлета. Калі менавіта – праз месяц ці ўвосень – канкрэтыкі няма, але дакладна сёлета", – падкрэсліў кіраўнік УПЦ-КП.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках