29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Якія краіны прадаюць сваё грамадзянства?

5
Якія краіны прадаюць сваё грамадзянства?

У свеце ёсць усяго дзесяць краінаў, якія гандлююць сваімі пашпартамі.

Напэўна, кожны беларус хоць калі-небудзь марыў з'ехаць жыць у іншую краіну. Вось толькі звычайна гэта можна зрабіць або нелегальна, або прайсці праз шматгадовы бюракратычны лабірынт, або з'ехаць у Расею. Але ёсць яшчэ адзін варыянт. Пра яго, зрэшты, даўно вядома. Мы проста нагадваем, што пашпарт можна набыць. Гэта так званае «грамадзянства праз інвестыцыі», піша kyky.org.

Адно «але» – гэта адносна дорага. Часам – вельмі дорага. Bloomberg піша, што другі пашпарт стаў «новым сімвалам багацця заможных людзей» – нароўні з маёнткамі, яхтамі і самалётамі. Акрамя нейкіх візавых і грамадска-сацыяльных прывілеяў, грамадзянства іншай краіны – гэта страхоўка і дадатковы захад бяспекі пры небяспеках на радзіме.

Цудоўная дзясятка

У свеце ёсць усяго дзесяць краінаў, якія гандлююць сваімі пашпартамі праз інвестыцыі ў бізнэс або нерухомасць. Восем з іх – афшорныя зоны. Самае дарагое грамадзянства – гэта аўстрыйскае. У эканоміку краіны трэба інвеставаць больш за 23 мільёны даляраў. Пры гэтым інфармацыя пра яго нідзе не публікуецца і не паведамляецца іншым дзяржавам.

Аднак трэба памятаць, што ў Аўстрыі адна з самых высокіх у спісе стаўка падатку на прырост капіталу – 28%. На Кіпры – 20%, на Мальце – 12%, у Турцыі – 35%. У Сэнт-Кітс і Нэвіс падатак на прырост капіталу нулявы, пашпарт можна атрымаць менш чым за 60 дзён, нават проста набыўшы нерухомасць. Гэтая краіна стала першым дылерам пашпартоў – працуе на рынку з 1984 года.

Колькі за грамадзянства

1. Аўстрыя – $ 23,7 мільёна.

2. Кіпр – $ 2,4 мільёна.

3. Мальта – $ 1,1 мільёна

4. Турцыя – $ 1 мільён

5. Вануату – $ 226,5 тысячы

6. Грэнада – $ 208,3 тысячы. Дзяржава ўваходзіць у Садружнасць нацыі, пашпарт Грэнады дае права на бязвізавае наведванне 141 краіны

7. Сэнт-Кітс і Нэвіс – ад $ 150 тысячаў, ёсць розныя варыянты. Павел Дураў, напрыклад, набыў пашпарт менавіта гэтай дзяржавы

8. Сэнт-Люсія – $ 100 тысячаў

9. Дамініка – $ 100 тысячаў

10. Антыгуа і Барбуда – $ 100 тысячаў

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках