26 красавiка 2024, Пятніца, 23:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея ў 1,7 разы адстала ад Польшчы паводле ўзроўню заробкаў

8
Расея ў 1,7 разы адстала ад Польшчы паводле ўзроўню заробкаў
ВАРШАВА

Расея прадаўжае нарошчваць адставанне ва ўзроўні заробкаў ад краінаў Усходняй Еўропы.

Пералічаны ў даляры паводле намінальнага курсу сярэдні заробак у РФ апынуўся амаль удвая ніжэйшы, чым у Польшчы і Чэхіі, і ўпершыню з 2000-х не дасягнуў узроўню Румыніі, піша finanz.ru.

У сярэднім расейцы летась атрымлівалі 670,9 даляра за месяц. Хоць у намінальным выражэнні рублёвыя заробкі растуць, дэвальвацыя і інфляцыя паменшылі іх даляравы эквівалент на 19% у параўнанні з 2011 годам і амаль на траціну, калі параўноўваць з пікавым дакрызісным узроўнем, калі заробкі дасягалі 935 даляраў за месяц (на 2013 год).

Цяперашні ўзровень намінальных заробкаў у Расеі ў 1,7 разы ніжэйшы, чым у Польшчы (1147 даляраў), у 1,88 разы ніжэйшы, чым у Чэхіі (1262 даляры), у 1,61 разы саступае паказнікам Вугоршчыны (1082 даляры), падлічылі эксперты Вышэйшай школы эканомікі ў спецыяльным выпуску "Маніторынгу сацыяльнага самаадчування".

Як вынікае з звестак ВШЭ, разрыў ва ўзроўні жыцця павялічваецца: так, у 2013 годзе вугорскія заробкі былі ўсяго на 10% большыя за расейскія, а польскія – толькі на 25%.

Румынія ў 2011 годзе адставала ад Расеі ва ўзроўні заробкаў на 22% (649 даляраў супраць 795), але на канец 2016 года выйшла наперад: грамадзяне краіны атрымлівалі ў сярэднім 692 даляры за месяц, у той час як расейцы толькі 547.

Паводле ўзроўню намінальных даляравых заробкаў Расея імкліва набліжаецца да Балгарыі – найбяднейшай эканомікі Еўразвязу. Калі 7 гадоў таму балгарскія заробкі (495 даляраў) недасягалі прыкладна 33% да расейскіх, то на канец мінулага года розніца скарацілася да 12%.

Яшчэ хутчэй абганяе Расею Кітай: з 2011 да 2016 года сярэдні заробак у КНР вырас з 539 да 847 даляраў, у той час як у Расеі зваліўся з 795 да 547 даляраў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках