25 красавiка 2024, Чацвер, 16:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Слонімская ЖКГ з дазволу Лукашэнкі ўвяла чынш

9
Слонімская ЖКГ з дазволу Лукашэнкі ўвяла чынш

У Слоніме пачалі браць дадатковую арэндную плату з жыхароў інтэрнатаў.

Двойчы плаціць за адну і тую ж паслугу. У Слоніме пачалі браць дадатковую арэндную плату з жыхароў інтэрнатаў. Сума новых спагнанняў вылічаецца ў залежнасці ад катэгорыі ўпарадкаванасці інтэрната. У сярэднім сумы рахункаў выраслі на 50 адсоткаў. Людзі пачалі высвятляць, за што даводзіцца плаціць, выявілася, - за тое, што ўжо аплачанае, піша «Белсат».

«Ну, гэта вялікая сума, заробкі мінімальныя бярэм, мінімальныя. А тут увялі больш аплачваць, то мы не зможам так аплачваць», - кажа Святлана Храцэвіч, жыхарка інтэрната.

Жыхары шасці інтэрнатаў сабралі подпісы пад калектыўным зваротам і запатрабавалі ў кіраўніцтва Слонімскай жыллёва-камунальнай гаспадаркі растлумачыць, з якой прычыны іх абавязалі плаціць арэндную плату, якой раней не бралі.

«Я не задаволены гэтай арэндай. Якое тут абслугоўванне? Гэта рабунак выходзіць», - абураецца жыхар інтэрната Уладзімір Яўхімік.

Высветлілася, што пастанова прынятая ў адпаведнасці з указам Лукашэнкі, а адлічэнні будуць накіроўвацца толькі на тэхнічнае абслугоўванне, бягучы рамонт канструкцыйных элементаў, інжынерных сетак, дапаможных памяшканняў. Усё б добра, але... І «тэхнічнае абслугоўванне», і «капітальны рамонт», і «ўтрыманне дадатковых памяшканняў» ужо раней уваходзілі ў рахункі. Цяпер яны ж засталіся, і плюс з'явілася дадатковая плата.

Выходзіць, што жыхарам даводзіцца двойчы плаціць за адно і тое ж.

«Ні гэты ўказ ад таго 11 года неправамерны, ні даніна. Ну не маеце вы грошай, дык а куды вы іх дзяваеце, гэтыя, што людзі плацяць. Дайце калькуляцыю, куды ідуць гэтыя грошы, на што выдаткоўваюцца. Бо рамонту ніякага на працягу больш як двух дзясяткаў гадоў, ні бягучага, ні пагатоў капітальнага не рабілася», - кажа Міхаіл Сашка з прафзвязу РЭП.

Тым часам у інтэрнатах скарацілі пасады вартаўнікоў - няма чым плаціць. Падцёкі на сценах, злупленая фарба, варункі побыту не найлепшыя. Жыхары скардзяцца, што і трубы, краны і змяшальнікі, на што ідуць вылічэнні, замяняюць таксама за свой кошт. І гарантыі, што з павелічэннем платы дзяржава пачне выкарыстоўваць грошы жыхароў паводле прызначэннія, таксама ніхто не дае.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках