19 красавiка 2024, Пятніца, 15:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы пакаралі расейскага пілота

6
У Польшчы пакаралі расейскага пілота

У 2016 годзе ён парушыў закрытую паветраную прастору Польшчы падчас візіту папы рымскага Францішка.

У Польшчы пакаралі расейскага пілота ўмоўным пазбаўленнем волі на 6 месяцаў і штрафам 10 тысяч злотых (блізу 2300 еўраў) за парушэнне закрытай паветранай прасторы падчас візіту ў 2016 годзе папы рымскага Францішка падчас Сусветных дзён моладзі. Пра гэта паведамляе «Радыё Польшча».

Паводле паведамлення, Радамскі акруговы суд пацвердзіў прысуд суду першай інстанцыі ў Радаме, які ў красавіку гэтага года пастанавіў, што расеец, быўшы адказным за свой самалёт, меўся спраўдзіць магчымасць сваёй прысутнасці ў польскай паветранай прасторы, а калі не зрабіў гэтага, значыць, злачынства было ўчынена наўмысна.

Гаворка ідзе аб парушэнні паветранай прасторы над Кракавам 29 ліпеня 2016 года з удзелам расейскага пілота, які ляцеў з Чэхіі ў Радам, і не паінфармаваў аб сваім палёце польскі камандна-дыспетчарскі пункт. Ён быў адным з удзельнікаў XII Чэмпіянату свету ў авіяцыйнай акрабатыцы.

Падчас Сусветных дзён моладзі і візіту папы рымскага Францішка польскія спецслужбы, а таксама войска знаходзіліся ў стане павышанай гатовасці.

Пасля няўдалай спробы звязацца з пілотам самалёт быў перахоплены двума знішчальнікамі F-16.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках