10 траўня 2024, Пятніца, 15:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік Мінфіна ЗША прапанаваў «вялікай сямёрцы» бязмытную зону

Кіраўнік Мінфіна ЗША прапанаваў «вялікай сямёрцы» бязмытную зону
СТЫВЕН МНУЧЫН
ФОТА: ГОЛАС АМЕРЫКІ

З такой заявай Стывен Мнучын выступіў на сустрэчы з калегамі з краін «вялікай дваццаткі» ў Буэнас-Айрэсе.

Кіраўнік Мінфіна ЗША Стывен Мнучын прапанаваў стварыць зону свабоднага гандлю сярод краін-чальцоў "вялікай сямёркі". З такой заявай ён выступіў на сустрэчы з калегамі з краін "вялікай дваццаткі" ў Буэнас-Айрэсе ў нядзелю, 22 ліпеня. "Калі Еўропа верыць у свабодны гандаль, то мы гатовыя падпісаць пагадненне аб бязмытных гандлёвых дачыненнях", - падкрэсліў Мнучын. Разам з тым ён адзначыў, што для гэтага павінны быць выкананы тры ўмовы: скасаванне мыт, гандлёвых бар'ераў і датацый, паведамляе DW.

Міністр фінансаў Францыі Бруно Ле Мэр у адказ заявіў, што ЗША спачатку павінны скасаваць мыты на сталь і алюміній, а таксама адмовіцца ад пагрозы ўвесці зборы на ўвоз аўтамабіляў з краін ЕЗ. "Мы адмаўляемся весці перамовы пад руляй пісталета", - адзначыў Ле Мэр.

Аўстрыйскі дзяржаўны сакратар Мінфіна Хуберт Фукс, які прадстаўляе на сустрэчы Раду ЕЗ, у сваю чаргу, падтрымаў прапанову Мнучына, адзначыўшы, што "нават міністр фінансаў ЗША выступае за справядлівы і свабодны гандаль". "Праблема ў тым, што ЗША разумеюць пад справядлівым і свабодным гандлем нешта іншае", - прадоўжыў Фукс. Ён заявіў, што скасаванне амерыканскіх мыт на сталь і алюміній не павiнна быць умовай для гандлёвых перамоў ЕЗ і ЗША. "Папярэднія ўмовы ніколі не абяцаюць нічога добрага", - адзначыў Фукс.

"Гандлёвыя спрэчкі запавольваюць рост эканомікі"

Камісар ЕЗ у эканамічных пытаннях П'ер Масковічы заявіў, што пасля перамоў у Буэнас-Айрасе рознагалоссі паміж іх удзельнікамі не зніклі, але сустрэча агулам не была напружанай. У выніковым праекце гаворыцца, што гандлёвыя спрэчкі і іншыя палітычныя крызісы павялічылі рызыкі для росту сусветнай эканомікі. У сувязі з гэтым патрабуецца гатоўнасць да дыялогу, а таксама правядзенне неабходных рэформаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках