20 траўня 2024, панядзелак, 20:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы пачалі выціскаць расейцаў з Літвы

1
Беларусы пачалі выціскаць расейцаў з Літвы

Беларуская эміграцыя ў краіну вырасла на чвэрць.

На стан 1 ліпеня 2018 года ў Літве жыве 54,3 тысячы замежнікаў.

Сярод іх украінцаў амаль 15,3 тыс., што на 55,4% больш, чым у 2017 годзе.

Павялічылася таксама колькасць грамадзян Беларусі, якія жывуць у краіне – цяпер іх 10,4 тыс., што на 24,7% больш за леташні паказнік.

Пры гэтым колькасць расейцаў, якія жывуць у Літве, зменшылася на 8,3% у параўнанні з звесткамі за мінулы год і склала 12,3 тыс. чалавек. У цэлым гэтыя тры групы складаюць 70,1% з ліку замежнікаў, якія жывуць у Літве, адпаведныя звесткі падаў Дэпартамент міграцыі пры Міністэрстве ўнутраных справаў Літвы, паведамляе Delfi.

Такім чынам, нягледзячы на скарачэнне насельніцтва Літвы летась на 0,8%, колькасць грамадзян іншых дзяржаваў, якія жывуць у ёй, павялічылася на 15,4%.

У Дэпартаменце паказваюць, што вялікая частка замежнікаў (54,5%), якія жывуць у Літве, з'яўляецца ўладальнікамі часовага віду на жыхарства – сёлета такіх 54,5%, у той час як летась іх было 48,5%. Цягам года колькасць зваротаў для выдачы дазволу на часовае пражыванне павялічылася на 13,8%, для замены – на 25,2%.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках