20 траўня 2024, панядзелак, 20:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Някляеў: За будоўляй у Курапатах стаіць улада

11
Уладзімір Някляеў: За будоўляй у Курапатах стаіць улада
УЛАДЗІМІР НЯКЛЯЕЎ

Можна сцвярджаць, што гэтая ўстанова ўладай і «асвечаная».

Адзін з лідараў Беларускага нацыянальнага кангрэсу Уладзімір Някляеў пракаментаваў для сайта БНК bnknews.org стаўленне ўладаў да канфлікту вакол рэстарана «Поедем поедим»:

– Не толькі з расследаванняў незалежных журналістаў, але і з апошніх дзеянняў улады, з публікацыяў у праўладных СМІ – і ў першую чаргу з публікацыяў у «Советской Белоруссии» рэдакцыйнага артыкула «З асаблівым цынізмам» – відавочна, што за ўзвядзеннем на магілах, на костках ахвяраў бальшавізму рэстаранна-забаўляльнага комплексу (з расейскім следам) «Поедем поедим» якраз улада і стаіць. – Можна сцвярджаць, што гэтая «богаўгодная ўстанова» ўладай і «асвечаная».

Хто толькі не выказваўся супраць такога святатацтва, але ні слова пратэсту, а калі не пратэсту, дык прынамсі абурэння, а калі не абурэння, дык хоць шкадавання з гэтай нагоды не пачулася з боку царквы, да паствы якой належыць, калi меркаваць з ягоных выказванняў у Кафедральным саборы Менска на царкоўных святах, цяперашні беларускі кіраўнік. І многіх маўчанне царкоўнікаў здзіўляе, але не тых, хто добра ведае гісторыю расейскага праваслаўя (а ў нас праваслаўная царква – Беларускі экзархат Маскоўскага патрыярхату), выяўленую не толькі ў працах Расейскага праваслаўнага ўніверсітэта, але і ў расейскай літаратуры, і ў расейскім мастацтве…

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках