20 траўня 2024, панядзелак, 20:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рубель слабее: магчымыя любыя сцэнары

4
Рубель слабее: магчымыя любыя сцэнары

Над беларускім рублём згушчаюцца знешнія рызыкі.

На мінулым валютным тыдні даляр і еўра падаражэлі, а вось расейскі рубель – патаннеў. Як на гэта паўплывала сустрэча прэзідэнта Расеі з амерыканскім калегам? Якія ў беларускага рубля перспектывы? Як будуць паводзіць сябе валюты на новым тыдні? Каментуе для сайта myfin.by Жанна Кулакова, фінансавая кансультантка кампаніі TeleTrade (ТАА «ТелетрейдБел»).

Рубель гуляе на патаннелай нафце

– Правёўшы аналіз мінулага валютнага тыдня, можна сказаць, што над беларускім рублём згушчаюцца знешнія рызыкі.

Сустрэча Пуціна і Трампа, на якую інвестары ўскладалі вялікія надзеі і якая ў канцы мінулага тыдня справакавала прыкметнае ўмацаванне расейскага рубля нават на фоне патаннелай нафты, не прынесла ўражлівых вынікаў.

Расейскі рубель на гэтым фоне пачаў гуляць на патаннелай нафце.

Таксама на мінулым валютным тыдні стала вядома, што расейскія ўлады аслабілі валютны кантроль для кампаній, якія трапілі пад санкцыі. Кампаніі, якія трапілі пад санкцыі ў Расеі, больш не будуць абавязаныя прадаваць частку сваёй валютнай выручкі. Гэта можа прывесці да скарачэння прапановы замежнай валюты на ўнутраным рынку Расеі. Удзельнікі рынку і інвестары гэта разумеюць і ўжо цяпер пачынаюць гуляць на гэтай акалічнасці.

На гэтым фоне расейскі рубель ужо слабее.

За мінулы валютны тыдзень ён упаў на 2% – калі арыентавацца на кошык расейскага Цэнтрабанка. Пры гэтым на нашым рынку курс расейскага рубля знізіўся значна больш сціпла – на 0,5%. Праз гэта даляр і еўра выраслі ў раёне 1,5%.

Падаць больш няма куды?

– Гэта можа казаць пра тое, што курс расейскага рубля на беларускім рынку наблізіўся да крытычна нізкай адзнакі. Ён цяпер каштуе блізу 3,15 беларускага рубля – гэта паўтарагадавы мінімум. Такое значнае зніжэнне адбылося пасля красавіцкіх санкцый.

Цяпер мы бачым, што расейскі рубель прадаўжае слабець, але на нашым рынку яму таннець ужо асабліва і няма куды. Інакш рызыкі для знешняга гандлю вырастуць яшчэ больш.

Адпаведна, калі падзенне расейскага рубля прадоўжыцца – маю на ўвазе на расейскім рынку – то на нашым рынку можна чакаць росту курсаў даляра і еўра. З пункту гледжання знешняй сітуацыі ўсё ў гэты момант выглядае не вельмі спрыяльна.

Таксама яшчэ трэба памятаць пра ўнутраныя нашы рызыкі, пра тое, што ў нас высокі ўзровень валютнай дзяржпазыкі, і што рэальныя заробкі растуць у адрыве ад прадукцыйнасці працы – гэта таксама стварае пэўныя рызыкі для курсу нацыянальнай валюты.

Магчымыя любыя сцэнары

– З улікам усіх абставінаў можна выказаць здагадку, што ў сярэднетэрміновай перспектыве, напрыклад у перспектыве да канца гэтага года, у нас паступова будуць расці курсы ўсіх трох замежных валютаў.

Калі ж казаць пра перспектывы найбліжэйшага тыдня, то тут пакуль магчымыя любыя сцэнары ў залежнасці ад таго, як сябе павядзе расейскі рубель на гэтым тыдні.

Калі ён пойдзе на карэкцыю, думаю, што і на нашым рынку ягоны курс таксама прыкметна падрасце. Даляр і еўра пры гэтым могуць крыху знізіцца. Калі ж ён прадоўжыць падзенне, то на нашым рынку, тэарэтычна, курс расейскага рубля можа трохі знізіцца, а вось еўра і даляр, несумненна, падрастуць.

У цэлым я мяркую, што далейшае паслабленне курсу расейскага рубля ў Расеі на нашым рынку будзе больш выяўляцца ў росце курсаў даляра і еўра, чым у зніжэнні курсу расейскага рубля.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках