29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З 1 жніўня праз беларуска-расейскую мяжу перастануць прапускаць замежніка

18
З 1 жніўня праз беларуска-расейскую мяжу перастануць прапускаць замежніка

Гэта пастанова Масквы б'е па даходах Беларусі ад транзіту.

На расейскім сайце Logirus, які піша пра лагістыку ў Расеі, з'явілася інфармацыя: з 1 жніўня спыняецца пропуск грамадзян трэціх краін праз беларуска-расейскую мяжу. Гэтая пастанова Масквы б'е па даходах Беларусі ад транзіту, піша nn.by.

Прычына такой пастановы - расейскі закон «Аб дзяржаўнай мяжы Расейскай Федэрацыі». Згодна з ёй, усе катэгорыі замежных грамадзян могуць прыбываць у Расею ці выязджаць з яе праз шматбаковыя/двухбаковыя пункты пропуску, адкрытыя для міжнародных злучэнняў. На расейска-беларускай мяжы такіх няма. Таму перасякаць яе на аўтатранспарце могуць толькі грамадзяне Расеі ці Беларусі, піша расейскае выданне.

Яно звярнулася па каментар у маскоўскае прадстаўніцтва Міжнароднага звязу аўтамабільнага транспарту і ў Беларускую асацыяцыю міжнародных перавозчыкаў. У гэтых установах распавялі, што афіцыйных паведамленняў на гэтую навіну яны пакуль не бачылі.

А ў МЗС Беларусі пацвердзілі, што ад расейскай стараны сапраўды паступіла адпаведнае апавяшчэнне. Выданню пра гэта паведаміў начальнік аддзела ЗЭД ў ТАА «ГроднаГрузЭкспрэс» Андрэй Рапецкі. Пры гэтым абмежаванні будуць распаўсюджвацца толькі на фізічных асоб і не закрануць транспартныя кампаніі.

У выніку такой пастановы транспарт з польскімі, літоўскімі і ўкраінскімі кіроўцамі вымушаны будзе аб'язджаць Беларусь праз Латвію і Украіну. Гэта свайго кшталту пакаранне Беларусі за пастанову дазволіць бязвізавы ўезд замежнікаў у краіну.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках