11 траўня 2026, панядзелак, 9:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША перасцераглі ад спроб абысці санкцыі супраць Ірана

1
ЗША перасцераглі ад спроб абысці санкцыі супраць Ірана

Ліст быў накіраваны амбасадарам Нямеччыны, Францыі і Вялікабрытаніі ў Вашынгтоне.

Вядучыя сэнатары-рэспубліканцы ЗША перасцерагаюць урад Нямеччыны ад намеру абысці санкцыі супраць Ірана і пагражаюць наступствамі.

Адпаведны ліст падпісалі 10 сэнатараў-рэспубліканцаў, паведамляе "Еўрапейская праўда".

Ліст быў накіраваны амбасадарам Нямеччыны, Францыі і Вялікабрытаніі ў Вашынгтоне.

У лісце, сярод іншага, сэнатары Марка Рубіё і Тэд Крус выказваюць заклапочанасць у сувязі з тым, што еўрапейскія ўрады могуць распрацоўваць планы "абыходу або падрыву санкцый".

"Такія спробы варта разглядаць як асабліва трывожныя. Бо санкцыі зусім не новыя - яны прынятыя на аснове законаў, якія Кангрэс ЗША прыняў шмат гадоў таму, сярод іншага, каб стрымаць іранскую ракетную праграму. Законы былі падпісаны прэзідэнтам ЗША Баракам Абамам і адноўленыя прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам", - гаворыцца ў лісце.

У чэрвені ўрады Нямеччыны, Францыі і Брытаніі беспаспяхова патрабавалі вызвалення сваіх кампаній ад санкцый ЗША. Яны таксама хочуць захаваць ядзернае пагадненне з Іранам пасля выхаду з яго ЗША - і дапамагчы Ірану эканамічна.

Як вядома, у пачатку траўня Дональд Трамп абвясціў аб выхадзе ЗША з Супольнага ўсёабдымнага плана дзеянняў - ядзернага пагаднення, укладзенага ў 2015 годзе паміж Іранам і "шасцёркай" міжнародных пасрэднікаў (Расея, ЗША, Вялікабрытанія, Кітай, Францыя і Нямеччына), а таксама аб аднаўленні санкцый у дачыненні да Тэгерана.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках