30 красавiка 2024, aўторак, 21:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генадзь Фядыніч: А ці плаціла Юхнавец падаткі з грошай ад КДБ?

27
Генадзь Фядыніч: А ці плаціла Юхнавец падаткі з грошай ад КДБ?
Юлія Юхнавец
ФОТА: VK.COM

Старшыня РЭП здагадаўся, што сакратарка прафзвязу - «крот».

Старшыня прафзвязу РЭП Генадзь Фядыніч распавёў сайту palitviazni.info пра тое, адкуль у прафзвязе РЭП з'явілася агентка КДБ.

30 ліпеня ў судзе Савецкага Раёна Менска пачаўся працэс у справе старшыні незалежнага прафзвязу працоўных радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Генадзя Фядыніча і бухгалтара РЭП Ігара Комлікa.

Паводле звестак следства, старшыня прафзвязу Генадзь Фядыніч і галоўны бухгалтар Ігар Комлік незаконна адкрылі рахунак у банку Літвы, куды ў 2011 годзе ад нерэзідэнтаў Беларусі паступілі грашовыя сродкі ў замежнай валюце. Валюту затым, маўляў, здымалі, перавозілі праз мяжу і перадавалі ў Беларусі Комліку і Фядынічу.

Паводле інфармацыі юрыста прафзвязу Юрыя Белякова, размова ідзе пра рахунак у адным з літоўскіх банкаў, і ён быў закрыты яшчэ ў 2011 годзе. У тым жа годзе, дарэчы, чатыры з паловай гады паводле аналагічнага абвінавачвання атрымаў праваабаронца Алесь Бяляцкі.

У судзе сакратарка прафзвязу РЭП Юлія Юхнавец, якая працавала ў арганізацыі з 2014 да 2016 года, прызналася, што была агенткай КДБ.

"З 2015 года супрацоўнічала з КДБ у якасці агента, брала за гэта грошы", - распавяла 22-гадовая дзяўчына.

Юлія Юхнавец таксама заявіла, што яна некалькі разоў выязджала ў Вільню, адкуль прывозіла пэўныя сумы валюты.

- Пра тое, што Юхнавец - "крот", я ведаў ужо 2 жніўня мінулага года, калі ў нас прайшлі ператрусы, - кажа Генадзь Фядыніч. - На той час сакратарка ўжо не працавала, але, калі я супаставіў усе факты, то і прыйшоў да такой высновы. Некаторыя моманты, якімі апелявалі следчыя, ведалі толькі я і тая ж Юхнавец. Таму, паўтаруся, ведаў пра яе сувязі з праваахоўнікамі, але не чакаў, што яна на судзе так шчыра пра гэта прызнаецца.

- Ці былі здзіўлены?

- Безумоўна. Цяпер выходзіць, што гэтая самая агентка КДБ - асноўная сведка на працэсе, яна паведаміла нават, што Камітэт дзяржаўнай бяспекі плаціў ёй грошы. Шмат хто ўжо жартуе: а ці заплаціла Юлія Юхнавец з гэтага прыбытку падаткі?

- Як гэтая дзяўчына ўвогуле патрапіла на працу ў ваш прафзвяз?

- Даволі незвычайна. Мы падтрымліваем добрыя стасункі з Менскім дзяржаўным каледжам электронікі, а нам патрабавалася сакратарка. Звярнуліся ў каледж. Майстры, якіх я добра знаў, і параілі Юлію Юхнавец. Далі ёй добрую рэкамендацыю, былі станоўчыя водгукі... Не думаю, што ўжо тады дзяўчына была завербаваная КДБ, бо яна ўвогуле не ведала, куды пойдзе на працу. А тут паступіла прапанова ад незалежнага прафзвязу РЭП, тая пагадзілася. Затым, відаць, праваахоўнікі на чымсьці і падчапілі яе на гачок.

- Нічога падазронага ў яе працы не было?

- Мы такога не бачылі, напэўна, прайшла пэўныя курсы, як трэба паводзіцца.

- Што можаце сказаць пра першы дзень працэсу?

- Мы бачым, што шмат якія нашы хадайніцтвы суддзя адхіляе. І відавочна таксама, што на гэтым тыдні вырак яшчэ не будзе вынесены.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках