12 траўня 2024, Нядзеля, 2:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Самары ў сувязі з ЧС-2018 папрасілі жыхароў «прымаць душ удваіх»

19
У Самары ў сувязі з ЧС-2018 папрасілі жыхароў «прымаць душ удваіх»

Камунальныя службы Самары заклікалі жыхароў эканоміць такім чынам ваду.

Як адзначаецца, у сувязі з чэмпіянатам свету, наплывам заўзятараў і гарачым надвор'ем у сістэму водазабеспячэння падаецца на 10 адсоткаў вады больш, чым у звычайны час. Аднак у самы розрух назіраецца падзенне ціску ў трубах у некаторых раёнах горада, - паведамляе sport-express.ru.

Эканомце ваду - прымайце душ удваіх, - абвяшчае паведамленне на сайце кампаніі «Самарскія камунальныя сістэмы».

Начальніца прэс-службы кампаніі Марыя Алмазава адзначыла, што такім чынам камунальнікі стараліся звярнуць увагу на магчымыя праблемы з водазабеспячэннем.

Дзякаваць Богу, у асноўным людзі разумеюць жарт і рэагуюць нармальна. Хтосьці ўжо пару разоў напісаў у каментарах, хто кагосьці кліча да сябе душ прымаць, - сказала Алмазава у гутарцы з РБК.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках