9 лiпеня 2026, Чацвер, 11:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Берасці суддзю сустрэлі плакатамі «Ганьба!»

3
У Берасці суддзю сустрэлі плакатамі «Ганьба!»

Ля будынка суда сабралася блізу 30 чалавек, якія прыйшлі падтрымаць грамадскіх актывістаў.

У Судзе Ленінскага раёна Берасця чарговы судовы разбор над апанентамі будаўніцтва акумулятарнага завода. Дзмітрыя Бекалюка і Алега Ярмоленку абвінавачваюць у парушэнні артыкула Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях 23:34 часткі 1 - «несанкцыянаванае масавае мерапрыемства». Абодва збіралі подпісы ля гандлёвых цэнтраў Берасце за адстаўку чыноўнікаў, за што і былі затрыманыя, паведамляе «Радыё Рацыя».

Каля будынка суда сабралася блізу 30 чалавек, якія прыйшлі падтрымаць грамадскіх актывістаў.

- Я чытала дакумент, у якім ясна напісана, што збіраць подпісы не супрацьзаконна. А тут забралі людзей, якія збіралі подпісы, праз нейкі час іх выпусцілі. А тут чытаем - суд. Я пакуль яшчэ ў здзіўленні, з якой нагоды суд?

Абедзве справы разглядаў суддзя Суда Ленінскага раёна Берасця Святаслаў Каліна, які, на думку падсудных, несправядліва не задаволіў некаторыя з хадайніцтваў, якія б дапамаглі ў справе.

Каментуе сам Дзмітрый Бекалюк:

- Ён не захацеў запрашаць ключавых сведак з РАУС, людзей, якія стаяць на варце закона, якія былі там. Я ўвогуле не разумею, чаму гэта адбылося.

Суддзя Каліна задаволіў хадайніцтва пра адваката для абодвух падсудных, таму ў разглядзе справы абвешчаны перапынак да 11 ліпеня. Прысутныя ў судзе абураліся пастановай суддзі аб незадавальненні некаторых з хадайніцтваў і крычалі: «Ганьба!». Таксама ў суд яны пранеслі плакаты.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках