3 траўня 2024, Пятніца, 2:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крамлёўскія мульці-пульці, або як Мінабароны РФ злавілі на хлусні трэці раз за год

5
Крамлёўскія мульці-пульці, або як Мінабароны РФ злавілі на хлусні трэці раз за год

Расейскіх вайскоўцаў ужо не першы раз хапаюць за руку на відавочнай хлусні.

Калі верыць расейскім СМІ, амерыканская баявая авіяцыя ў Сірыі бязлітасна нішчыць гарадскія кварталы. Пра гэта заявіла і Мінабароны Расеі, нават фатаграфіі апублікавала, піша сайт тэлеканала «Белсат».

Аднак, высветлілася, што гэтыя самыя фатаграфіі гэта самая ўстанова паказвала раней. Гэта былі «пацверджанні трапных бомбавых удараў у штабы ісламістаў». І рабіла гэта нібыта расейская авіяцыя. Трэці раз за год расейская прапагандысцкая машына з гучным плёскатам села ў лужыну.

«Вашу маму і тут, і там паказваюць!»

Увесну сёлета Міністэрства абароны Расеі паведаміла пра «катастрафічныя разбурэнні горада Ракі, прычынай якіх стала бамбаванне авіяцыяй міжнароднай кааліцыі». «Большасць жылых будынкаў, лякарняў, мячэцяў, школ і аб’ектаў жыццезабеспячэння разбураная», – папракаюць заходніх калегаў расейскай ваеннай установы.

АДНА З ФАТАГРАФІЙ, АПУБЛІКАВАНАЯ СТАРОНКАЙ МІНАБАРОНЫ РАСЕІ Ў ЯКАСЦІ ІЛЮСТРАЦЫІ ДА ТВІТАРА 7 КРАСАВІКА 2018 ГОДА.

Аднак, як на днях заўважыў сайт інтэрнэт-даследаванняў Bellingcat, менш чым год таму 16 чэрвеня 2017 года тая самая ўстанова пісала пра спадарожнікавыя фатаграфіі таго ж самага месца.

Аднак тады здымкі ішлі з зусім іншым тэкстам. У постынгу гаварылася, што гэта былі будынкі, у якіх збіраліся лідары так званай «Ісламскай дзяржавы», і іх тут разбамбілі менавіта Паветрана-касмічныя сілы Расейскай Федэрацыі.

Заяўлялася нават, што ў якасці гэтага трапнага авіяўдару мог быць забіты сам Абу Бакр аль-Багдадзі – кіраўнік «Ісламскай дзяржавы».

ПАРАЎНАННЕ «АМЕРЫКАНСКАГА» І «РАСЕЙСКАГА» ЎДАРАЎ У «МІРНЫЯ КВАРТАЛЫ» І «ШТАБЫ БАЕВІКОЎ» АДПАВЕДНА.

Згодна з аналізам, які правёў Bellingcat, гэта сапраўды горад Рака, аднак хто разбамбаваў гэтае месца, ці сапраўды тут былі лідары ісламістаў – вялікае пытанне. Факт толькі ў тым, то Мінабароны Расеі надумала схлусіць усяму свету і выдаць адны і тыя ж знішчаныя будынкі ў якасці працы і сваёй, і чужой авіяцыі.

Яму хоць плюй у вочы, а ён кажа: божая раса!

Расейскіх вайскоўцаў ужо не першы раз хапаюць за руку на відавочнай хлусні. Якраз два самыя яркія такія выпадкі мелі месца таксама адносна нядаўна.

Так, у чэрвені 2017 года прэзідэнт Уладзімір Пуцін падчас здымак фільма пра яго рэжысёрам Оліверам Стоўнам паказваў апошняму на мабільным тэлефоне «працу нашай авіяцыі ў Сірыі». І суправаджаў гэтае відэа аповедам пра гераічную барацьбу расейскіх вайскоўцаў там з ісламістамі. Сюжэт трапіў у фільм знакамітага рэжысёра.

Аднак высветлілася, што гэта амерыканскае відэа, і паказвае яно тое, як амерыканскі шрубалёт Apache вядзе бой з ісламістамі ў Афганістане.

Пазней, у лістападзе 2017 года Мінабароны Расеі ў сацыяльных сетках выкладвае кадры таго, як нібыта ЗША дазваляюць эвакуяваць баевікоў-ісламістаў у Сірыі. Высветлілася, што гэта ўвогуле скрыншот з кампутарнай гульні-сімулятара баявога самалёта АС-130.

«АРЫГІНАЛЬНАЕ ФОТА» МІНАБАРОНЫ РФ
КРЫНІЦА TWOWER.LIVEJOURNAL.COM

Ролік з гульні, адкуль узялі «арыгінальнае фота»

Цікава, што за фэйк з кампутарнай гульнёй Мінабароны Расеі, калі не выбачыласчя перад публікай, то прынамсі прызнала, што «фотаматэрыялы былі памылкова далучаныя да заявы вайсковай установы». Тлумачэнняў з нагоды астатніх фэйкаў увогуле не было.

Прэс-сакратар Уладзіміра Пуціна Дзмітрый Пяскоў увогуле заявіў, што амерыканскае відэа, якое Пуцін паказаў Стоўну, – гэта не памылка, яно сучаснае і паказвае дзеянні расейскай авіяцыі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках