3 траўня 2024, Пятніца, 1:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Інтэрфакс»: Абмяркоўваецца абмежаванне бязмытных паставак нафтапрадуктаў з Расеі ў Беларусь

3
«Інтэрфакс»: Абмяркоўваецца абмежаванне бязмытных паставак нафтапрадуктаў з Расеі ў Беларусь

«Ператаможка» можа стаць немагчымай.

Расея і Беларусь абмяркоўваюць пагадненне, паводле якога бязмытныя пастаўкі нафтапрадуктаў у краіну будуць забароненыя, паведаміла ў суботу "Інтэрфаксу" крыніца, блізкая да перамоваў.

"Бязмытныя пастаўкі будуць магчымыя толькі ва ўзгодненых аб'ёмах у рамках індыкатыўных балансаў", – удакладніла яна.

Міністэрства энэргетыкі РФ не каментуе гэтую інфармацыю.

Паводле звестак Белстата, Беларусь у студзені-траўні 2018 года імпартавала з РФ нафтапрадуктаў на $ 677,6 млн, што ў 1,9 разы больш у параўнанні з аналагічным перыядам 2017 года. Імпарт нафты вырас на 37,6% да $ 2,8 млрд.

У адпаведнасці з міжурадавымі дамоўленасцямі, Беларусь дэ-юрэ можа імпартаваць з РФ 24 млн тонаў нафты за год. Пры гэтым дэ-факта Менск увозіць 18 млн тонаў нафты для перапрацоўкі. Бакі дамовіліся, што экспартныя мыты на астатнія 6 млн тонаў будуць накіроўвацца ў беларускі бюджэт. У Менску называюць гэтую схему "ператаможкай".

Як паведамлялася, новая сустрэча віцэ-прэм'ераў Расеі і Беларусі Дзмітрыя Козака і Уладзіміра Сямашкі ў энэргетычных пытаннях запланаваная на канец года.

Расея і Беларусь абмяркоўваюць кошт на газ пасля 2019 года, Менск спадзяецца на зніжэнне кошту да ўнутрырасейскага ўзроўню. Акрамя таго, Расея запусціла працэс заканчэння падатковага манеўру ў нафтавай галіне, у ходзе якога да 2024 года будуць скасаваныя экспартныя мыты на нафту, што прадугледжвае пастаўку нафты ў Беларусь паводле сусветных коштаў. У цяперашні час Беларусь набывае нафту РФ без экспартных мытаў, што дазваляе істотна павялічыць прыбыткі ад экспарту нафтапрадуктаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках