3 траўня 2024, Пятніца, 5:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Fox News: Іран выпрабаваў балістычную ракету

Fox News: Іран выпрабаваў балістычную ракету

Ракета Fateh-110 Mod 3 праляцела блізу 160 км над Армузскім пралівам і ўпала на палігон у іранскай пустыні.

Іран правёў выпрабаванні балістычнай ракеты. Пра гэта 11 жніўня паведаміў канал Fox News са спасылкай на тры крыніцы, якія ведаюць пра запуск. Адзначаецца, што запуск ракеты супаў з вучэннямі іранскіх войскаў, яго зафіксаваў спадарожнік. У той самы час афіцыйна іранскія ўлады пра выпрабаванні не паведамлялі, кажа «Гордан».

Амерыканскі чыноўнік на ўмовах ананімнасці апавёў каналу, што ракета Fateh-110 Mod 3 праляцела блізу 160 км над Армузскім пралівам і ўпала на палігон у іранскай пустыні. Ён дадаў, што запуск не ўяўляў небяспекі для амерыканскіх аб'ектаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках