2 траўня 2024, Чацвер, 18:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генадзь Фядыніч: Спаць больш нельга!

6
Генадзь Фядыніч: Спаць больш нельга!

Лідар незалежнага прафзвязу РЭП заклікаў беларусаў да салідарнасці.

У інтэрв'ю для праваабарончага цэнтра "Вясна" Генадзь Фядыніч апавёў пра міжнародную салідарнасць з прафзвязам РЭП.

– Практычна на кожным судзе прысутнічаюць прадстаўнікі глабальнага прафзвязу IndustriALL. Былі з Украіны, Кыргызстана; сёння – з Расеі; чакаем з Грузіі, з Швэйцарыі... Інфармацыя ідзе кожны дзень! Ёсць адмысловая старонка на сайце IndustriALL, і навіны з суда чытаюць прадстаўнікі ўсіх 150 краінаў і мільёны прафзвязнікаў. Яны валодаюць інфармацыяй пра тое, што цяпер улады хочуць зрабіць з незалежнымі прафзвязамі ў Беларусі.

Старшыня прафзвязу РЭП выказаў салідарнасць і з журналістамі, якіх пераследуюць у рамках так званай "справы БелТА":

– Патрэбная не толькі прафзвязу міжнародная салідарнасць – у першую чаргу патрэбная салідарнасць грамадзянскай супольнасці. Пра тое, што сёння адбываецца з парталам TUT.BY, з агенцтвам БелаПАН, – не трэба маўчаць! Таму што заўтра гэта можа быць з кожным – тое, што сёння робіцца і з прафзвязам, і з іншымі арганізацыямі. Натуральна, я выказваю салідарнасць і TUT.BY, і БелаПАН.

Гэта недапушчальна: прыдумаць чорт ведае які артыкул; бралі нейкую інфармацыю... Зразумела, што ідзе зачыстка, запалохванне, каб суцішыць людзей, спыніць гэтыя працэсы... І самае галоўнае багацце – гэта нашы людзі; я спадзяюся, беларусы прачнуцца, таму што спаць далей ужо нельга: можна так і жыццё праспаць.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках