3 траўня 2024, Пятніца, 4:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Румыніі адрэагаваў на пратэсты ў Бухарэсце

4
Прэзідэнт Румыніі адрэагаваў на пратэсты ў Бухарэсце
КЛАЎС ЁХАНІС
ФОТА: GETTY IMAGES

Клаўс Ёханіс раскрытыкаваў дзеянні сілавікоў.

Прэзідэнт Румыніі Клаўс Ёханіс асудзіў сілавы разгон акцыі пратэсту ў Бухарэсце, у выніку чаго пацярпелі блізу 440 чалавек, паведамляе "Новы час".

У сябе ў Facebook Ёханіс запатрабаваў ад міністра ўнутраных справаў Румыніі растлумачыць ужыванне сілы да пратэстоўцаў.

"Сапраўдная дэмакратыя прадугледжвае права кожнага чалавека на пратэст, але гвалт непрымальны незалежна ад палітычнага выбару. Я катэгарычна асуджаю жорсткае ўмяшанне жандармерыі, моцна непрапарцыйнае дзеянням большасці людзей на плошчы Перамогі", – адзначыў ён.

Раней паведамлялася, што падчас пратэстаў у сталіцы Румыніі Бухарэсце пацярпела 440 чалавек.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках