2 траўня 2024, Чацвер, 17:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Да 110 знічак за гадзіну: на гэтыя выходныя беларусы змогуць назіраць за плынню метэораў

Да 110 знічак за гадзіну: на гэтыя выходныя беларусы змогуць назіраць за плынню метэораў

Пік чакаецца ў ноч з 12 на 13 жніўня.

Метэорная плынь Персеіды ў гэтым сезоне будзе шматабяцальнай. Мяркуецца, што сёлета можна будзе ўбачыць да 110 знічак за гадзіну. Пік чакаецца ў ноч з 12 на 13 жніўня, а любавацца гэтай найпрыгажэйшай касмічнай з'явай можна ўжо цяпер. Плынь праяўляецца з 17 ліпеня да 24 жніўня, паведамілі ў Менскім планетарыі.

Знічкі – метэоры – гэта невялікія часціцы каметнага рэчыва памерамі ад пясчынак да невялікіх гарошынаў. Яны ўваходзяць у зямную атмасферу на хуткасці блізу 210 тысячаў км/г і практычна імгненна згараюць, пакідаючы ў небе прыгожы след. Самыя буйныя з іх бываюць бачныя да некалькіх секундаў.

Кожны год у ліпені-жніўні Зямля праходзіць праз рэшткі хваста каметы Свіфта-Тутля. Гэтая камета мае перыяд звароту 133 гады і апошні раз увайшла ва ўнутраную частку сонечнай сістэмы ў 1992 годзе. Хоць камета цяпер знаходзіцца далёка ад Зямлі, мы па-ранейшаму сутыкаемся з часціцамі, якія засталіся з таго часу, калі камета прайшла праз сонечную сістэму.

Назіраць метэорную плынь Персеіды лепш за ўсё за горадам, удалечыні ад святла ліхтароў у мясцовасці з адкрытым даляглядам. Метэоры будуць вылятаць з сузор'я Персея – там знаходзіцца радыянт, але погляды і фотакамеры варта накіраваць крыху ў бок, да прыкладу, на сузор’і Цэфей або Лебедзь. IMO (Міжнародная метэаралагічная арганізацыя) рэкамендуе павярнуцца па азімуце прыкладна на 60 градусаў ад радыянта. Месяц у гэтым годзе не перашкодзіць – маладзік 11 жніўня забяспечыць ідэальныя ўмовы для назіранняў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках