2 траўня 2024, Чацвер, 18:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Канстанцін Баравы: Пуцін загнаны ў кут

14
Канстанцін Баравы: Пуцін загнаны ў кут
КАНСТАНЦІН БАРАВЫ

Ягонае атачэнне выдатна разумее, што наступны канфлікт будзе з народам Расеі.

Адміністрацыя прэзідэнта ЗША рыхтуе новыя жорсткія санкцыі ў дачыненні да Расеі ў сувязі з атручваннем расейскага экс-выведніка Сяргея Скрыпаля і ягонай дачкі баявым атрутным рэчывам "Навічок" у брытанскім Солсберы. Расейскі прэм'ер-міністр Дзмітрый Мядзведзеў ужо адказаў, што гэтыя санкцыі будуць пачаткам эканамічнай вайны.

Заявы Мядзведзева і іншых прадстаўнікоў Крамля азначаюць толькі адно – у асяроддзі Уладзіміра Пуціна паніка, а сам прэзідэнт РФ загнаны ў кут і не ведае, чым і як адказаць Захаду. У Крамлі таксама выдатна разумеюць, што наступны канфлікт будзе ўжо не з ЗША, а з уласным народам. Такое меркаванне выказаў "Апострафу" расейскі апазіцыянер Канстанцін Баравы.

Ёсць такое паняцце – прашыўка – яе не мяняе нават перазагрузка. Уладзімір Пуцін вядзе няспынную вайну з ЗША ўжо некалькі дзясяткаў гадоў. Рэч у тым, што супрацоўнікаў КДБ фактычна ператваралі ў робатаў. У выніку Пуцін, які працаваў у Нямеччыне, а потым у Піцеры і Маскве, увесь гэты час вёў бясконцую вайну са Злучанымі Штатамі. Гэтую ўстаноўку ён не ў стане памяняць.

Калі пачынаўся канфлікт у Грузіі і Саакашвілі спытаў Пуціна: маўляў, мы гатовыя пайсці на саступкі, што ад нас трэба? Пуцін яму адказаў: «Нічога не трэба, я не з табой змагаюся, а з тымі, хто стаіць за табой». Тое, што адбылося з апошнімі санкцыямі і пагрозай іх узмацнення – гэта ультыматум. А размаўляць з кадэбэшнікамі мовай ультыматумаў – вельмі небяспечна. У іх вочы наліваюцца крывёю, і яны пачынаюць паводзіць сябе неадэкватна. З іншага боку, на жаль, Пуцін не ў стане пачуць ніякай іншай гаворкі.

Бо склалася вельмі смешная сітуацыя: і Марыя Захарава, і Дзмітрый Пяскоў, і прадстаўнікі Думы адразу публічна заявілі, што зваротная рэакцыя Расеі будзе страшнай. Тое, што кажа Дзмітрый Мядзведзеў – гэта тое самае. Яны бачаць гэтага звар'яцелага Пуціна з чырвонымі вачыма і такім чынам трактуюць ягоную рэакцыю. Але гэта адзіны спосаб размовы з Пуціным, таму што ён неадэкватны і хворы.

Але, як вядома, лекары ніколі не палохаюцца хворага кліента. У крайнім выпадку ёсць галаперыдол. Але ёсць і стары метад – уціхамірвальная кашуля. А ўсе размовы з Пуціным – гэта размовы з хворым, пераўзбуджаным чалавекам. І гэта нейкая шокавая тэрапія, якая стварае на яго ўражанне.

З хворым жа якая сітуацыя? Паспрабавалі адзін лек – пагутарылі з ім, уключылі яго ў клуб G8, пасадзілі за стол, пачалі з ім размаўляць – не дапамагло. Потым паспрабавалі другі лек – сур'ёзная размова, што, маўляў, прыходзь у сябе, вызваляй Крым. Але і гэтыя лекі таксама не дапамаглі. Потым увялі трэці лек – санкцыі супраць яго атачэння. Але і гэта асабліва не дапамагло, паколькі не дзейнічаюць на яго санкцыі. Потым і Трамп паспрабаваў з ім пагутарыць, сустрэўшыся ў Хельсінкі.

Але Пуцін ужо ў такой ступені неадэкватны, што любыя ягоныя прапановы будуць абсурднымі. Напрыклад, прапанаваць усяму свету выконваць міжнародныя дамовы, а яму – не выконваць. Але гэта ж абсурд, таму што хворыя ў стане трызнення не ацэньваюць рэальнасць адэкватна.

Чалавецтва дасягнула ўжо такога ўзроўню развіцця і ўзаемаразумення, што калі з'яўляецца пячорны чалавек у гэтым асяроддзі, то яму некамфортна. Пуцін не разумее гэтых правілаў, не прымае іх. У той самы час, вакол яго вельмі здаровыя людзі, якія ўсё разумеюць. Больш за тое, яны эксплуатуюць хваробу Пуціна, правакуючы яго на неадэкватныя рэакцыі. Гэта значыць атачэнне Пуціна проста зарабляе на ягоным вар'яцтве.

Той самы Мядзведзеў – ён прадаўжае імітаваць Пуціна, заяўляючы пра тое, што, маўляў, мы нічога не прымаем, чаго вам ад нас трэба. Але яго заявы пра вайну сведчаць, што ў Крамлі вельмі сур'ёзна спалохаліся. Бо раней пагражаць вайной дазвалялі якому-небудзь халую, напрыклад, Дзмітрыю Кісялёву. І цяпер Мядзведзеў выконвае ролю халуя, паколькі ён не ў стане выконваць ролю прэм'ер-міністра.

Усё асяроддзе Пуціна – гэта людзі, якія знаходзяцца ў палаце з іхнім буйным важаком. І іх рэакцыя азначае боязь і страх. Гэта вельмі добрая і правільная рэакцыя – і ім давядзецца выбіраць: альбо гуляць з Пуціным у тое, што ён Напалеон у гэтай палаце, альбо зрабіць тое, што робяць у палаце з хворым, які становіцца небяспечным для навакольных. Пакуль яны ўсе гуляюць у гульню, прапанаваную Пуціным, і гэта называецца простай фразай – "бамбіць Варонеж".

І ў гэтай сітуацыі ва ўсіх гэтых Мядзведзевых стаіць страх ужо не перад Пуціным, а страх за ўсю палату, якую могуць пакараць за дрэнныя паводзіны. Гэта відавочны страх. Рэакцыя таго ж Мядзведзева кажа пра тое, што там вар'яцкая паніка.

Сядзіць Пуцін з ашклянелымі вачыма, не ведае, што рабіць, і разумее, што нічога не можа зрабіць. А вакол мітусяцца гэтыя людзі, якія разумеюць, што, з аднаго боку, могуць трапіцца пад гарачую руку, а з другога боку, баяцца. Для іх гэта катастрафічная сітуацыя.

І атачэнне Пуціна выдатна разумее, што наступны канфлікт будзе ўжо не з ЗША, а з уласным народам – гэта натоўпы, што ідуць на Крэмль, барыкады на вуліцах Масквы, забойства людзей, а потым суд, у якім не будзе шанцаў на паспяховы для іх зыход. З іншага боку, Пуцін не хоча дамаўляцца і не можа сфармуляваць тое, што яму трэба, таму што гэтага не бывае.

Як гаворыцца ў паэтычным творы Леаніда Філатава паводле матываў расейскай народнай казкі «Хадзі туды – не ведаю куды, прынясі то – не ведаю што». Дык вось, там ёсць фраза «Дык змудруй жа мне здабыць то, чаго не можа быць!».

Канфлікт з народам наступіць вельмі хутка, і гэта вельмі лёгка тлумачыцца пераўзбуджаным станам улады, сілавых структураў, якія самі і пачнуць правакаваць канфлікты, падкладаючы падушкі ў розных месцах.

Цяпер жа Пуцін думае, што рабіць, а прапагандысты Крамля разважаюць над тактыкай – пачаць контрсанкцыі, каб папалохаць Захад. Гэта ўсё смешна. Але зноў пачнуцца размовы пра ваенныя дзеянні, таму што Пуціну трэба сфармуляваць ворага, якім у разуменні Крамля з'яўляецца ўвесь астатні свет. Тыя ж кітайцы апынуліся здраднікамі для Расеі, якія рознымі спосабамі і некалькі разоў сказалі Пуціну: «Ты нам не вельмі патрэбны, прабач, стары».

Гэта значыць, пацук загнаны ў кут. А у пацука, якога ніхто не любіць, адбываецца сардэчны прыступ – такая ахоўная рэакцыя ў гэтых жывёлаў, якая тлумачыць іх суіцыд. Пацук ужо ў куце, ён напалоханы, і гэта можа хутка скончыцца.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках