2 траўня 2024, Чацвер, 19:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Усё, што гаворыцца высокімі чыноўнікамі пра заробкі беларусаў – не больш чым словы»

6
«Усё, што гаворыцца высокімі чыноўнікамі пра заробкі беларусаў – не больш чым словы»
ФОТА: TUT.BY

І ніякі здаровы сэнс уплываць на гэты працэс не ў стане.

– Выяўляюцца тэндэнцыі, калі заробкі на прадпрыемствах растуць хутчэй, чым прадукцыйнасць працы. Сітуацыю да канца года трэба выпраўляць, – заявіў нядаўна Андрэй Кабякоў падчас пасяджэння Савета міністраў, піша «Салiдарнасць».

Разабрацца з сітуацыяй ён даручыў галіновым міністрам і кіраўнікам аблвыканкамаў і Менгарвыканкама.

Гэта значыць, калі казаць простай мовай, Кабякоў запатрабаваў знізіць заробкі беларусам на неэфектыўных прадпрыемствах. А калі браць пад увагу, што прадукцыйнасць працы кульгае паўсюдна, такое зніжэнне можа закрануць многіх.

Вось толькі ці азначае гэта, што беларусам пачнуць плаціць менш? Асабліва беручы пад увагу той факт, што Лукашэнка патрабуе якраз супрацьлеглага, заклікаючы да запаветнай тысячы.

– Я ўжо папярэдзіў. Разумею, што ў снежні выйшлі прыкладна на тысячу рублёў. У студзені заробак упаў: зразумела, прагулялі паўмесяца практычна, адпачывалі, Новы год святкавалі. Люты – кароткі месяц. Але да канца першага квартала ваша задача – аднавіць тысячу рублёў, а цягам года – перасягнуць гэты паказнік, – даручыў Лукашэнка падчас сакавіцкай справаздачы Нацбанка і аблвыканкамаў.

Можна нават не разважаць наконт таго, ці знойдзе ў сабе сілы прэм'ер-міністр пайсці насуперак Лукашэнку. Таму што ўсё, што гаворыцца высокімі чыноўнікамі пра заробкі беларусаў – не больш чым словы, за якімі ніякіх істотных дзеянняў, як правіла, не стаіць. Іхняя справа проста тлумачыць беларусам, чаму заробкі не падымаюцца, а ў выпадку жаласнай сітуацыі атрымліваць па шапцы за нібыта нявыкананае даручэнне.

Дык вось і гуляюць у добрага і злога паліцыянта: адзін загадвае падняць заробак, другі знізіць. Вельмі зручна. У выпадку, калі заробак не расце, заўсёды можна спісаць на адсутнасць росту прадукцыйнасці. Калі ж раптам пайшоў рост (да чарговай электаральнай кампаніі гэта ўжо абавязкова), то тут гонар і хвала добраму і мудраму Лукашэнку, своечасова агучыў сваё «жэстачайшае патрабаванне».

І ніякія выкладкі экспертаў, здаровы сэнс і законы эканомікі ўплываць на гэты працэс не ў стане. Да пары да часу, вядома.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках