3 траўня 2024, Пятніца, 0:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палац Чацвярцінскіх у Гародні аддалі кітайцам

9
Палац Чацвярцінскіх у Гародні аддалі кітайцам

Сёння ягоны пачатковы кошт складае $ 1,2 мільёна.

Пагадненне пра рэалізацыю супольнага праекта ў рэканструкцыі палаца Чацвярцінскіх пад турыстычны комплекс падпісана ў Гарадзенскім гарвыканкаме, паведамляе "Гродзенская праўда".

"Кампанія з кітайскага горада Ланьчжоу правінцыі Ганьсу, пабраціма Гародні, мае намер набыць гэты гістарычны будынак па вуліцы Ажэшкі, 20. Палацавы комплекс XVIII стагоддзя, які належаў калісьці князям Чацвярцінскім", – піша выданне.

Гэты комплекс ужо не адзін раз выстаўляўся на аўкцыёны, аднак гандаль не адбыўся. Сёння ягоны пачатковы кошт складае $ 1,2 млн.

Палац у цэнтры Гародні знаходзіцца ў закінутым стане з 2014 года. Апошні ягоны ўласнік – вайсковая камендатура – пераехала ў вайсковую частку на Вішнявец.

Як адзначыў старшыня Гарадзенскага гарвыканкама Мечыслаў Гой, падпісанне мемарандума "адкрывае шлях для прываблівання капіталу кітайскай кампаніі ў аднаўленне палаца, распрацоўку праекта і пачатак працаў".

Кіраваць працамі будзе распарадчая кампанія з правінцыі Ганьсу, да праектавання запросяць беларускіх архітэктараў.

Паводле словаў прадстаўнікоў кампаніі, якая набудзе гэты аб'ект, тут мяркуецца стварыць цэнтр, які аб'ядноўвае кітайскую і беларускую культуры. Галоўная мэта – прывабліванне турыстаў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках