3 траўня 2024, Пятніца, 3:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэкамендацыі еўраэкспертаў пацвердзілі асцярогі з нагоды бяспекі БелАЭС

9
Рэкамендацыі еўраэкспертаў пацвердзілі асцярогі з нагоды бяспекі БелАЭС

Астравецкая АЭС уразлівая да прыродных катаклізмаў.

У чацвер, 9 жніўня, адбылася сустрэча прадстаўнікоў Дзяржатамнагляду Беларусі, прадстаўнікоў СМІ і грамадскасці з кіраўніком групы еўраэкспертаў, якая праводзіла партнёрскую праверку Нацыянальнага дакладу ў стрэс-тэстах Беларускай АЭС, Маркам Фоем.

На ёй былі агучаныя новыя аргументы на карысць таго, што праект АЭС-2006, паводле якога ўзводзіцца атамная электрастанцыя пад Астраўцом, павінен быць сур'ёзна дапрацаваны для яго прывядзення ў адпаведнасць з нормамі WENRA (заходнееўрапейскай асацыяцыяй рэгулятараў у галіне ядзернай бяспекі) і МАГАТЭ.

Для гэтага еўрапейскія эксперты, піша Зялёны партал, рэкамендуюць правесці, сярод іншага, сейсмічныя даследаванні, а паводле іхніх вынікаў – адэкватную ацэнку сейсматрываласці абсталявання, сістэмаў і камунікацый Астравецкай АЭС.

На думку беларускіх экспертаў, такія даследаванні павінны былі быць праведзеныя да пачатку будаўніцтва і нават да выбару пляцоўкі, аднак праведзеныя не былі, хоць гэтага патрабавалі нормы, якія дзейнічалі на момант прымання пастановы пра выбар пляцоўкі.

Высновы еўрапейскіх экспертаў пацвердзілі і іншыя асцярогі пра ўразлівасць Астравецкай АЭС да прыродных катаклізмаў, якія могуць вынікаваць аварыю фукусімскага тыпу.

Марк Фой адзначае, што ўсе рэкамендацыі, выдадзеныя групай ENSREG і ЕЗ, важныя для зніжэння рызык функцыянавання Беларускай АЭС, нягледзячы на тое, што ў іх выкананні можа быць вызначаная чарговасць і выбраныя найбольш прыярытэтныя.

У той самы час, вынікі ўчорашняй сустрэчы не далі гарантыі таго, што рэкамендацыі еўрапейскіх экспертаў сур'ёзна ўспрымаюцца, у першую чаргу, эксплуатацыйнай арганізацыяй і ўсе яны будуць выкананыя перад уводам першага энэргаблока Астравецкай АЭС у строй. Больш за тое, прадстаўнікі афіцыйнага беларускага боку мяркуюць іх залішнімі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках