3 траўня 2024, Пятніца, 1:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Ва ўладаў свая логіка, якая слаба паддаецца разуменню»

4
«Ва ўладаў свая логіка, якая слаба паддаецца разуменню»

Чыноўнікі нясуць персанальную адказнасць за абмежаванне канстытуцыйных правоў беларусаў.

Намеснік старшыні Гомельскага гарвыканкама Віталь Атаманчук адмовіў праваабаронцам Андрэю Стрыжаку і Леаніду Судаленку ў правядзенні спецыяльнага пікету супраць пераследу грамадзянаў за выказванне сваіх меркаванняў у глабальнай кампутарнай сетцы інтэрнэт, у тым ліку і за размяшчэнне ў сацыяльных сетках інфармацыі крытычнага зместу, паведамляе гомельская «Вясна».

З адказу Гомельскага гарвыканкама праваабаронцам

Паколькі закон аб масавых мерапрыемствах забараняе праводзіць у адным месцы адначасова некалькі мерапрыемстваў, у гарвыканкаме адмовілі менавіта праваабаронцам.

Нагадаем, апошнія папраўкі ў закон аб масавых мерапрыемствах дапускаюць паведамляльны характар мірных сходаў, калі мерапрыемства плануецца праводзіць у спецыяльна прызначаным уладамі месцы. І хоць гэтыя змены пачнуць дзеянне праз шэсць месяцаў, праваабаронцы надумалі праверыць, як будуць папраўкі працаваць на практыцы. Яны заявілі пікетаванне на афіцыйна дазволеным месцы і, як бачым, усё роўна атрымалі забарону.

Кіраўнік гомельскага офіса ПЦ "Вясна" Андрэй Стрыжак мяркуе, што рэзананс, які ствараюць увесьчасныя забароны мірных сходаў, наносіць значна большую шкоду іміджу дзяржавы на міжнародным узроўні, чым калі б чыноўнікі дазволілі грамадзянам правесці тое ці іншае мерапрыемства. «Але ва ўладаў свая логіка, якая слаба паддаецца разуменню», – мяркуе ён.

– «Пасля таго, як паведамляльны характар арганізацыі мірных сходаў пачне законную сілу, у чыноўнікаў не будзе больш магчымасці забараняць тое ці іншае мерапрыемства. Таму яны кожны раз будуць выдумляць, як сёння нам паказалі, свае мерапрыемствы, прыкрываючыся дзецьмі і іншымі падкантрольнымі ім арганізацыямі» – дадаў праваабаронца.

Юрыст рэгіянальнай прававой прыёмнай ПЦ "Вясна" Леанід Судаленка адзначае, што чыноўнікі не прайшлі тэст на папраўкі ў закон аб масавых мерапрыемствах. «Што перашкаджала ім уступіць у дыялог, прапанаваць іншыя варыянты рэалізацыі намі канстытуцыйных правоў? Як гаворыцца, было б жаданне!» – заявіў праваабаронца.

«Дзяржаўныя агенты выдумляюць усё новыя і новыя прычыны для таго, каб прымусіць людзей маўчаць. Ніякая лібералізацыя пра мірныя сходы не будзе дзейнічаць да таго часу, пакуль у закон не ўнясуць яшчэ адну, самую галоўную папраўку – чыноўнік не мае права забараніць і нясе персанальную адказнасць за абмежаванне канстытуцыйных правоў грамадзянаў», – дадаў Судаленка.

Нагадаем, Камітэт ААН у правах чалавека неаднаразова прымаў пастановы, звязаныя з забаронамі мірных акцый у Гомелі. Ці варта казаць, што пакуль беларускія чыноўнікі ігнаруюць і гэтыя пастановы, тым самым адмаўляюцца ад выканання міжнародных абавязальніцтваў нашай краіны.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках