2 траўня 2024, Чацвер, 19:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Арменіі суд арыштаваў брата экс-прэм'ера ў рамках справы аб пратэстах 2008 года

1
У Арменіі суд арыштаваў брата экс-прэм'ера ў рамках справы аб пратэстах 2008 года
ДЖОНІК АБРААМЯН

Джонік Абраамян чатыры гады быў дэпутатам армянскага парламента.

Суд агульнай юрысдыкцыі Ерэвана даў санкцыю на арышт прадпрымальніка Джоніка Абраамяна, брата прэм'ер-міністра Арменіі ў 2014-2016 гадах Овіка Абраамяна, паведамляе «Новая газета».

Джоніка Абраамяна затрымалі 8 жніўня - яго падазраюць у незаконным захоўванні зброі ў межах крымінальнай справы аб забойствах на пратэставых акцыях апазіцыі 1 сакавіка 2008 года. Следства мерыцца ўдакладніць крыніцы набыцця зброі і магчымасць яе выкарыстання ў сакавіку 2008 года.

Джонік Абраамян з 2003 да 2007 года быў дэпутатам армянскага парламента. Ягоны брат Овік Абраамян двойчы быў старшынём парламента - з верасня 2008-га да 2011 года і з 2012 да 2014 года.

У канцы ліпеня паводле абвінавачвання ў скіданні канстытуцыйнага ладу (ч.1 арт.300.1 КК Арменіі) у 2008 годзе быў арыштаваны былы прэзідэнт Арменіі Робэрт Качаран.

Пратэсты ўвясну 2008 года ў Арменіі пачаліся пасля прэзідэнцкіх выбараў. Робэрт Качаран, які двойчы займаў пасаду прэзідэнта, з 1998 да 2008 года, на пачатку сакавіка ўвёў надзвычайнае становішча ў краіне, каб разагнаць прыхільнікаў першага прэзідэнта Лявона Тэр-Петрасяна, якія выйшлі на вуліцы з патрабаваннем перападліку галасоў.

У выніку ўжывання войскамі агнястрэльнай зброі супраць сотняў тысяч пратэстоўцаў, якія паставілі ў цэнтры горада намёты, загінулі 10 чалавек.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках