3 траўня 2024, Пятніца, 0:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гарадзенскі актывіст стаў на абарону беларускай мовы

3
Гарадзенскі актывіст стаў на абарону беларускай мовы
Сяргей Верамеенка

Ён змагаецца з навязваннем Гарадзенскай Спецаўтагаспадаркі расейскай мовы.

У Гародні Спецыяльная аўтагаспадарка імкнецца дыскрымінаваць грамадзян паводле моўнай прыкметы, навязваючы карыстанне расейскай мовай, перадае «Радыё Рацыя». Жыхар прыватнай забудовы абласнога цэнтра, актывіст Сяргей Верамеенка адмовіўся падпісваць дамову на абслугоўванне па-расейску і патрабаваў заключыць дамову на дзяржаўнай, беларускай мове. Справа дайшла да судовага разбіральніцтва ў Ленінскім судзе Гародні, бо аўтагаспадарка праігнаравала патрабаванне, спрабуючы прымусіць падпісаць дамову па-расейску праз суд. Кажа Сяргей Верамеенка:

– На суд падавала Спецаўтагаспадарка. Раней дасылалі мне паведамленні пра тое, што я абавязаны заключыць дамову аб вывазе бытавых адходаў. Я папрасіў даць мне бланк на беларускай мове. Спасылаючыся на Канстытуцыю, на Закон аб мовах, на тое, што ў нас існуе роўнасць моў. На тое, што для мяне дзяржаўная мова – беларуская, гэта мова тытульнай нацыі. На што мне нічога не адказалі. Тады я напісаў заяву з просьбай прадставіць мне бланк менавіта на беларускай мове.

На дасудовым разбіральніцтве суд даў час – 10 дзён, каб Спецаўтагаспадарка падрыхтавала бланк дамовы з грамадзянамі па-беларуску. Таксама суд прапанаваў бакам падрыхтаваць дамову па пунктах, каб было заключана пагадненне без парушэння правоў бакоў. І не парушаючы права грамадзянаў карыстацца дзяржаўнай, беларускай мовай.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках