3 траўня 2024, Пятніца, 5:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: Свежыя хібы беларускіх будаўнікоў

10
Фотафакт: Свежыя хібы беларускіх будаўнікоў

Дзверы ў нікуды, рына пасярод кватэры, і «шэдэўры» плітнікаў ды сантэхнікаў.

Сёння tut.by мае ад чытачоў новую порцыю самых цікавых і не прыдуманых «здзяйсненняў» будаўнікоў. Тут і дзверы ў нікуды, і рына пасярод кватэры, і шэдэўры плітнікаў ды сантэхнікаў. Ёсць нават адзін аб'ект, які журналісты думаюць адправіць у кнігу рэкордаў Гінэса.

Журналісты наважшылі пачаць з праектантаў гарадскіх вуліц. Вось пешаходны пераход на скрыжаванні вуліц Харкаўскай і Гусоўскага. Ёсць святлафор і нават рэшткі разрысоўкі - жыхары шматпавярховікаў цяпер могуць бяспечна хадзіць па яблыкі.

Клопат аб грамадзянах - першарадная задача. У Фаніпалі на вуліцы Міру паставілі слуп пасярод пешаходнай дарожкі. Але яго, здалося, мала - паставілі поруч яшчэ адзін. Цяпер досыць?

У Лідзе расшырылі дарогу, пешаходную дарожку абгарадзілі. Хто чым незадаволены?

Цікавыя фота прыйшлі з горада-спадарожніка Смалявічаў. Вуліцу Беларэчанскую мы прапануем увекавечыць у кнізе рэкордаў Гінэса як вуліцу з самай вялікай колькасцю знакаў на мэтар лінейны. Журналісты налічылі больш за 20. Так - гэта толькі клопат аб грамадзянах.

Будаўнікі надумалі вось так зрабіць пандусы для вазкоў у доме на вуліцы Голубева, 1. Жыхары ў здзіўленні.

А гэта проста жарт рабочага завода для вырабу пліткі - падкінуць у форму запальнічку. Плітнікі гумар ацанілі і паклалі плітку запальнічкай дагары. Убачыць гэта можна ў Жодзіне перад уваходам у краму «Белмаркет».

І гэта фота прыйшло з Жодзіна. Зручная і бяспечная пясочніца? Мясцовыя мамы так не мяркуюць. Двор на вуліцы 8 сакавіка.

Дрот на службовым будынку ў Берасці. Задуму журналісты так і не расшалопалі, але крывалінейнасць думкі ацанілі.

Акно ў санвузле рэчыцкай паліклінікі замуравалі. Хворыя скардзіліся на падглядванне здаровых, або ўсё было наадварот?

Прычэплівы наведнік Барысаўскага фізкультурна-аздараўленчага цэнтра на вуліцы Чапаева заўважыў, што плітнік «нахамутаў». Не будзем спяшацца з высновамі - можа, банальна патрэбнай пліткі не выстарчыла - якая была, такую і паклаў. Пагатоў, ён старанны чалавек - глядзіце, як ён малюнак склаў дакладна.

Вось і сантэхніку давялося неяк развязваць праблему маленькіх санвузлоў у інтэрнаце БНТУ. Выйшла не вельмі элегантна, затое ўсё працуе.

У новым доме ў Калодзішчах суседнія кватэры на жаданні пакупца аб'ядналі ў адну яшчэ ў перыяд будаўніцтва. Быў зроблены праект перапланіроўкі, у якім праектанты пакінулі рыну ў перадпакоі. Як шост для стрыптызу яна, на наш погляд, таўставатая. Якія ў каго прапановы аб інтэграцыі яе ў інтэр'ер?

Аўтар фота быў сціслы: «ФАК, Баранавічы». Журналісты дадаюць - дзверы трэба перафарбаваць.

Пляскаем у ладкі электрыку, які так прылучыў фены ў менскім ФАК «Адрэналін» (глядзіце відэа вышэй).

Знаходлівасці безназоўнага будаўніка з Смалявічаў пляскаем ужо стоячы. Навошта марнаваць бюджэтныя грошы на рыны, калі можна вось так згарнуць ліст бляхі ў трубачку? З'явіўся гэты шэдэўр пасля рамонту да Дажынак.

І трохі пра будаўнікоў-эквілібрыстаў, заўважаных ля школы нумар 45 ва Уруччы. Звярніце ўвагу на складаназлучаную канструкцыю падпірання рыштавання - круглае бервяно, парта і звісальная палета. Спадзяемся, працоўныя ў школе добра вучылiся i ўсё разлічылі дакладна.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках