2 траўня 2024, Чацвер, 19:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейцы набралі рэкордную колькасць раздробных крэдытаў

1
Расейцы набралі рэкордную колькасць раздробных крэдытаў

Рост пазык, які выпярэджвае ў разы рост даходаў, вядзе да крызісу.

Жаданне расейцаў атрымаць крэдыт супала з імкненнем шэрагу банкаў пазычыць грошы як мага хутчэй, да ўваходу ў дзеянне больш жорсткіх рэгуляторных патрабаванняў у дачыненні да спажывецкіх пазык. У выніку буйныя банкі прадэманстравалі рэкордныя выдачы крэдытаў насельніцтву, піша finanz.ru.

Сбербанк у мінулым месяцы пазычыў грамадзянам рэкордныя 290 млрд расейскіх рублёў. Гэты паказчык вырас на 5,5% у параўнанні з мінулым месяцам, і на 70,6% у параўнанні з мінулым годам. Ліпень стаўся рэкордным і для ВТБ, які выдаў 116 млрд расейскіх рублёў новых пазык.

У Альфа-банка прырост выдач у ліпені ў параўнанні з мінулым месяцам склаў 19,8%, а ў параўнанні з ліпенем мінулага года - 121,6%. Банк "Восточный" у сваю чаргу паведаміў пра тое, што ў мінулым месяцы выдаў раздробных крэдытаў на 10% больш за паказчыкі чэрвеня і на 25% больш выдач за ліпень 2017 года. У "Возрождении" таксама мяркуюць, што вынікі ліпеня 2018 года з'яўляюцца рэкорднымі у параўнанні з аналагічнымі перыядамі папярэдніх гадоў.

Паводле статыстыкі ЦБ, на 1 ліпеня сума раздробных крэдытаў банкаў дасягнула 13,2 трлн рублёў, што на 19,5% больш, чым на 1 ліпеня 2017 года. Пры гэтым павялічваецца і сярэдняя сума крэдыту. Так, паводле звестак "Нацыянальнага бюро крэдытных гісторый", сярэдняя сума спажывецкага крэдыту (акрамя крэдытных картак, аўтамабільных крэдытаў і гіпатэкі) у другім квартале 2017 года складала звыш 145 тысяч рублёў, а ў другім квартале гэтага года перасягнула адзнаку 199 тысяч рублёў.

Агульная сума пазыкі дасягнула 23,9% гадавых даходаў насельніцтва. Вышэйшы пазыковы цяжар быў толькі перад крызісам у 2014 годзе (25%), аднак гэты рэкорд будзе пабіты ў наступныя месяцы, калі ўлічыць, што людзі набіраюць крэдыты амаль удвая хутчэй, чым растуць іхнія заробкі (7,1% супраць 4% на студзень-травень), кажа старшы навуковы супрацоўнік РАНГіДС Міхаіл Хромаў.

Тое, што адбываецца - натуральная рэакцыя: насельніцтва спрабуе падтрымаць пэўны ўзровень жыцця ў варунках стагнацыі даходаў, дадае ён.

З дапамогай банкавых крэдытаў расейцы фінансуюць кожны 20-ы рубель сваіх выдаткаў на канчатковае спажыванне і адначасова пачынаюць праядаць ашчадак, вынікае з звестак РАНГіДС.

У выніку першага квартала дзель даходаў, накіраваных на ашчаджэнне (6%), сталася мінімальнай за 18 гадоў, а сума выдадзеных крэдытаў упершыню з 2013 года перавысіла прыток дэпазітаў у банкі. За 5 месяцаў гэтая розніца склала 553 млрд расейскіх рублёў.

Пераважнай большасці толькі крэдыты дазваляюць выйсці за межы базавых патрэб, зазначае Хромаў: падчас апытання на пачатку года 70% расейцаў заявілі, што заробленых грошай ім стае толькі на тавары першай патрэбы - прадукты харчавання і адзенне, а на бытавую тэхніку, напрыклад, сродкаў ужо няма .

Сітуацыя, калі рост пазык у разы выпярэджвае рост даходаў, з'яўляецца "нездаровай і вядзе да крызісу", кажа дырэктар аналітычнага дэпартамента "Лока-Інвест" Кірыл Трэмасаў: "Гэта тычыцца не толькі спажывецкага крэдытавання, але і гіпатэкі. Насельніцтва за апошнія гады абцяжарылі велізарнай сумай пазык , але без росту даходаў абслугоўваць гэтыя пазыкі будзе ўсё больш складана".

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках