3 траўня 2024, Пятніца, 3:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Варшаве ўшанавалі памяць ахвяр "польскай аперацыі" НКВД

У Варшаве ўшанавалі памяць ахвяр "польскай аперацыі" НКВД
УРАЧЫСТЫЯ МЕРАПРЫЕМСТВЫ, ПРЫСВЕЧАНЫЯ АХВЯРАМ "ПОЛЬСКАЙ АПЕРАЦЫІ" НКВД У 1937-1938 ГАДАХ ПЕРАД ПОМНІКАМ ЗАГІНУЛЫМ І ЗАБІТЫМ НА УСХОДЗЕ
ФОТА: PAP/RAFAŁ GUZ

Непасрэднай прычынай злачынстваў з боку НКУС быў загад ад 1937 году, выдадзены Яжовым.

У Варшаве пройдуць асноўныя святкаванні 81-й гадавіны пачатку "польскай аперацыі" НКВД, паведамляе «Радыё Польшча». У выніку масавых пераследаў палякаў у Савецкім Саюзе ў 1937-38 гады загінула не менш як 111 тысяч чалавек, амаль 29 тысяч было саслана ў лагеры.

Гадавіна савецкага генацыду супраць палякаў была адзначаная апоўдні ля Помніка загінулым і забітым на ўсходзе.

Намеснік кіраўніка Інстытута нацыянальнай памяці Матэвуш Шпытма заявіў, што памяць аб "польскай аперацыі" НКВД з нядаўняга часу прабіваецца ў грамадскую свядомасць. Да прыкладу, у мінулым годзе, у 80-ю гадавіну, быў арганізаваны першае такое дзяржаўнае свята.

«Мы хочам паслядоўна ўкараняць веды пра гэтае злачынства ў грамадскую свядомасць», - растлумачыў намеснік кіраўніка Інстытута нацыянальнай памяці.

Непасрэднай прычынай злачынстваў з боку НКВД быў загад ад 11 жніўня 1937 году, выдадзены народным камісарам унутраных спраў СССР (кіраўніком НКВД) Мікалаем Яжовым. Паводле абвінавачвання ў прыналежнасці да Польскай вайсковай арганізацыі, нібыта шпіёнаў на карысць Польшчы, рэпрэсавалі блізу 140 тысяч чалавек, з іх забіта - часцей за ўсё стрэлам у патыліцу - не менш за 111 тысяч.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках