20 траўня 2024, панядзелак, 19:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Налёты на расейскую базу ў Сірыі ўзмацніліся

2
Налёты на расейскую базу ў Сірыі ўзмацніліся

База ў правінцыі Латакія служыць галоўным палігонам для правядзення расейскіх аперацый у краіне.

Расейскія сродкі СПА ў Сірыі збілі 45 беспілотных лятальных апаратаў, якія атакавалі базу Хмеймім, заявілі ў чацвер расейскія вайскоўцы. Афіцыйны прадстаўнік Міністэрства абароны Расейскай Федэрацыі генерал-маёр Ігар Канашэнкаў паведаміў, што пяць з іх былі збітыя за апошнія тры дні паблізу авіябазы Хмеймім, паведамляе «Эй-Бі-Сі ньюс». База ў правінцыі Латакія служыць галоўным палігонам для правядзення расейскіх аперацый у Сірыі.

Канашэнкаў распавёў, што беспілотнікі выглядаюць прымітыўна, маюць далёкасць палёту да 100 кіламетраў. Ён заявіў, што баевікі не змаглі б сабраць беспілотнікі без старонняй дапамогі, але не ўдакладніў, хто мог ім дапамагчы. Расейскі генерал адзначыў, што апошнім часам павялічылася колькасць нападаў беспілотнікаў, дадаўшы, што ўсе яны былі запушчаныя баевікамі, якія базуюцца ў паўночнай правінцыі Ідліб.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках