20 траўня 2024, панядзелак, 20:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Валер Карбалевіч: Дрэнная навіна для Лукашэнкі

5
Валер Карбалевіч: Дрэнная навіна для Лукашэнкі
Валер Карбалевіч

Палітолаг - пра страхі дыктатара.

«Малаверагодна, што ў аснове змены кіраўніцтва ўрада Беларусі ляжаць эканамічныя чыннікі», - піша ў артыкуле для «Радыё Свабода» беларускі палітолаг Валер Карбалевіч.

«Галоўным матывам для пагрому кіраўніцтва ўрада, якое ўчыніў Лукашэнка ў Воршы, відаць, была праблема, што чыноўнікі не выконваюць загады кіраўніка.

Карупцыя настолькі расквітнела, што гэтым занялася пракуратура. Чыноўнікі, як выглядае, сапраўды перасталі яго баяцца. А ва ўмовах аўтарытарнага рэжыму, калі чыноўнікі перастаюць баяцца, - гэта дрэнная навіна для такога кіраўніка.

Звярніце ўвагу, што Лукашэнка не зачапіў сілавы блок, памяняўся толькі эканамічны блок, менавіта таму, што як раз у сферы эканомікі загады Лукашэнкі і не выконваюцца.

Звяртаю ўвагу на тое, што для ўсіх новых членаў урада гэта прызначэнне - вялікі кар'ерны рост. Ён не стаў тасаваць кадры, а прыцягнуў новых людзей.

Паводле ягонай логіцы гэтыя людзі, якія Лукашэнку абавязаны велізарным кар'ерным ростам, будуць больш паслухмянымі, будуць больш баяцца, не будуць красці».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках