20 траўня 2024, панядзелак, 19:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bild: Пуцін можа прыехаць у кастрычніку на вяселле Шродэра

12
Bild: Пуцін можа прыехаць у кастрычніку на вяселле Шродэра

Цырымонія прызначаная на 5 кастрычніка ў Бэрліне.

У Бэрліне не выключаюць, што прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін прыедзе ў кастрычніку ў сталіцу ФРГ на вяселле былога канцлера Нямеччыны Герхарда Шродэра (займаў пасаду ў 1998-2005 гадах) і грамадзянкі Рэспублікі Карэя Кім Са Ен. Пра гэта паведаміла газета Bild.

«Пуцін можа хутка зноў прыбыць у Нямеччыну, праўда, у прыватным парадку. У Бэрліне ходзяць чуткі, што ў кастрычніку ён [Пуцін] можа прысутнічаць на вяселлі свайго сябра Герхарда Шродэра», - піша выданне, дакранаючыся у сваім матэрыяле найбліжэйшых кантактаў кіраўніцтва Нямеччыны і Расеі. Паводле звестак газеты, цырымонія шлюбу прызначаная на 5 кастрычніка і можа прайсці ў гатэлі Адлон у цэнтры Бэрліна.

Bild таксама паведаміла, што «ўжо ў сярэдзіне верасня чакаецца прыбыццё ў Бэрлін кіраўніка МЗС РФ Сяргея Лаўрова». Пацвярджэння візіту з боку ўладаў ФРГ пакуль няма.

Прэзідэнт Расеі 18 жніўня пабываў на вяселлі кіраўніцы МЗС Аўстрыі Карын Кнайсль з фінансістам Вольфгангам Майлінгерам за некалькі гадзін да прыбыцця ў Бэрлін на перамовы з канцлерам ФРГ Ангелай Мэркель. Са слоў прэс-сакратара расейскага лідара Дзмітрыя Пяскова, прэзідэнт падарыў маладым карціну з сельскім пейзажам, старадаўнюю алеявыціскалку і тульскі самавар. Пуцін прамовіў тост на нямецкай мове і шмат жартаваў, танцаваў з нявестай і з гасцямі вяселля.

Для 74-гадовага Герхарда Шродэра гэта ўжо пяты шлюб. У 2016 годзе ён развёўся з Дорыс Шродэр-Кепф, з якой знаходзіўся ў шлюбе з 1997 года. З Кім Са Ен ён пазнаёміўся блізу двух гадоў таму падчас міжнароднай бізнэс-канферэнцыі, у якой Шродэр браў удзел, а Кім Са Ен працавала перакладчыцай.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках