15 траўня 2024, Серада, 23:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Пятрухін: Міліцыянты самі робяць мяне героем

26
Сяргей Пятрухін: Міліцыянты самі робяць мяне героем
CЯРГЕЙ ПЯТРУХІН
ФОТА: «РАДЫЁ СВАБОДА»

У берасцейскага блогера міліцыя выбіла дзверы і канфіскавала кампутары.

Сёння ў берасцейскага блогера Сяргея Пятрухіна праводзілі ператрус у рамках заведзеных на яго крымінальных спраў - за «абразу міліцыянта» і «паклёп» на яго. Раніцай АМАП выбіў дзверы ў кватэру Пятрухіна, паведамляе «Радыё Свабода».

Блізу 13:30 Сяргея Пятрухіна адпусцілі з Ленінскага РАУС Берасця, куды яго прывезлі ў кайданках.

«Правялі ператрус, канфіскавалі кампутар, ноўтбук, тэлефон, - распавёў ён. - Арыштавалі некаторы маёмасць у кошт будучых пазоваў - прынтэр, фотавыбліск, іншую дробязь. Паклалі тварам на падлогу, надзелі кайданкі, супрацоўнік АМАП сеў на шыю. Везлі ў РАУС, паклаўшы на падлогу».

Раней на Пятрухіна былі заведзеныя крымінальныя справы паводле ч.2 арт.188 КК РБ (паклёп) і паводле ч.2 арт.189 КК РБ (абраза) за выказванні блогера ў яго трансляцыі пра міліцыянта Сяргея Ігнацюка.

Сёння міліцыянты паведамілі блогеру, што заўтра ён павінен пайсці на псіхіятрычную экспэртызу ў рамках распачатых крымінальных спраў.

«Дзякуючы падтрымцы людзей, яны мяне гэтым не запалохаюць, - заяўляе Пятрухін. - Справа ў тым, што міліцыянты самі робяць мяне героем - большым, чым я ёсць насамрэч. Яны самі робяць з мяне народнага рэпарцёра, народнага журналіста, на якога ціснуць за тое, што кажа праўду. Яны не расследуюць злачынствы, а ходзяць да мяне тры разы з ператрусамі. Ад гэтага толькі ім горш».

Сяргей Пятрухін - вядомы берасцейскі блогер, які займаецца тэмамі карупцыі, праблемамі, звязанымі з будаўніцтвам акумулятарнага завода ў Берасці.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках