30 снежня 2025, aўторак, 23:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Затрымліваецца прыбыццё некаторых авіярэйсаў у Менск

1
Затрымліваецца прыбыццё некаторых авіярэйсаў у Менск

У «Белавія» не каментуюць прычыну, праз якую затрымліваюцца рэйсы.

Адразу некалькі рэйсаў затрымліваюцца, паведамляецца на онлайн-табло Нацыянальнага аэрапорта Менск, піша tut.by.

На табло прылётаў Нацыянальнага аэрапорта Менск відаць, што на некалькі гадзін затрымліваецца рэйс B2898 «Белавія» з Гановеру. Ён павінен быў прыбыць у Менск а 13.20, але чакаецца толькі а 20.35. Затрыманыя таксама рэйс «Белавія» B2812 з Белграду і Будапешту і рэйс «Аэрафлота» SU1832 з Шарамеццева.

Акрамя таго, затрыманы рэйс LH1488 авіякампаніі «Люфтганза» з Франкфурту. Паводле раскладу ён павінен прыбыць а 20.15. Онлайн-табло аэрапорта Франкфурта паказвае некалькі скасаванфх рэйсаў.

У Нацыянальным аэрапорце Менск паведамілі, што затрымкі не звязаныя з дзейнасцю аэрапорта, і накіравалі па каментары ў авіякампаніі. У «Белавія» прычыну, праз якую затрымліваюцца рэйсы, не пракаментавалі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках