15 снежня 2025, панядзелак, 13:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Столтэнбэрг заявіў пра гатоўнасць NATO адказаць на кібератакі з Расеі

Столтэнбэрг заявіў пра гатоўнасць NATO адказаць на кібератакі з Расеі
ЕНС СТОЛТЭНБЭРГ
ФОТА: PHOTOTHEK/GETTY IMAGES

Напад на адную з краін блока разглядаецца як напад на ўсіх удзельнікаў Альянсу.

NATO можа выкарыстаць пункты пятага артыкула свайго статута ў выпадку кібератак з боку Расеі, заявіў генеральны сакратар альянсу Енс Столтэнбэрг у інтэрв'ю парталу Axios, піша РБК.

Генеральны сакратар, аднак, удакладніў, што пастанова аб супольным адказе не будзе прымацца аўтаматычна. «Не аўтаматычна. Гэта залежыць ад характару кібератакі», - Столтэнбэрг.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што NATO ніколі не будзе ўдакладняць, пры якіх умовах будзе выкарыстоўвацца пяты артыкул. «Я мяркую, што мы не павінны даваць гэтую перавагу ніякаму патэнцыйнаму апаненту», - рэзюмаваў Столтэнбэрг.

Тэкст пятага артыкула статута NATO дапускае вялікія магчымасці для трактавання. Артыкул абвяшчае, што ўзброены напад на адну або некалькі краін Альянсу «будзе разглядацца як напад на іх наогул». У выпадку такога нападу кожная з краін Альянсу надасць дапамогу «шляхам неадкладнага ажыццяўлення такога індывідуальнага або супольнага дзеяння, якое разгледзіць за неабходнае, уключаючы выкарыстанне ўзброенай сілы».

У чэрвені NATO і Еўрапейскі Звяз абвясцілі пра запуск супольнай сістэмы апавяшчэнняў у рэжыме рэальнага часу пра пагрозы ў кіберпрасторы.

Столтэнбэрг тады растлумачыў, што паміж NATO і ЕЗ былі дасягнутыя пагадненні ў 74 накірунках супрацоўніцтва, у тым ліку ў кібербяспецы і вайсковым супрацоўніцтве. «Прагрэс істотны. Напрыклад, нашы арганізацыі цяпер у рэжыме рэальнага часу абменьваюцца інфармацыяй пра кібератакі і дзейнасць шкодных праграм», - распавёў ён тады.

Гэтым крокам папярэднічалі заявы аб занепакоенасці ў сувязі з павелічэннем колькасці хакерскіх нападаў, накіраваных на аб'екты альянсу. Паводле агучаных Столтэнбэргам звестак, яшчэ ў 2016 годзе ў NATO адзначылі значны рост кібератак на аб'екты блока. У сярэднім колькасць кібератак тады вырасла на 60% у параўнанні з 2015 годам і склала блізу 500 на месяц. Столтэнбэрг паабяцаў, што тэма абароны ад кібератак будзе адыгрываць значную ролю ў далейшай дзейнасці NATO.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках