14 снежня 2025, Нядзеля, 16:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У сталіцы Македоніі прайшоў мітынг за новую назву краіны

1
У сталіцы Македоніі прайшоў мітынг за новую назву краіны
Фота: REUTERS/Ognen Teofilovski

Македонцы выступілі за больш хуткае ўступленне ў NATO і ЕС.

У сталіцы Македоніі Скоп'е 16 верасня сабраліся некалькі тысяч македонцаў, каб выказаць сваю падтрымку сяброўству ў NATO і Еўрапейскім Звязе, а таксама выступіць за змяненне назвы краіны. Пра гэта паведамляе Reuters.

Дэманстранты прыйшлі да офіса Еўрапейскага Звязу ў Македоніі, дзе да іх выйшаў прэм'ер-міністр Заран Заеў.

На мітынгу ён заявіў, што для Македоніі няма іншай альтэрнатывы, акрамя еўраінтэграцыі і ўступлення ў NATO. "Гэта наш арыенцір для лепшага жыцця", - падкрэсліў Заеў.

Ён заклікаў жыхароў краіны на рэферэндуме 30 верасня прагаласаваць за перайменаванне краіны і заяўку на сяброўства ў NATO і ЕЗ. Нацыяналісты, якія выступаюць супраць, у сваю чаргу, арганізавалі ў горадзе Стыл свой мітынг.

Са звестак выдання, на яго прыйшло блізу дзвюх тысяч чалавек. Нацыяналісты мяркуюць, што сяброўства ў NATO і ЕЗ і перайменаванне краіны на заяўку Грэцыі супярэчыць дзяржаўным і нацыянальным інтарэсам. Спрэчка пра назву Македоніі доўжыцца больш за 25 гадоў.

Грэцыя паслядоўна блакавала еўраінтэграцыйныя памкненні Македоніі, пратэстуючы супраць назвы гэтай дзяржавы, якую ў Афінах уважаюць за грэцкі этнонім.

Аднак 12 чэрвеня 2018 года было абвешчана, што новай канстытуцыйнай назвай Рэспублікі Македонія стане "Паўночная Македонія". Грэцыя ўхваліла гэты варыянт. Дамоўленасць прывіталі ў NATO і Еўрапейскім Звязе. У Скоп'і адбыліся мітынгі супраць перайменавання дзяржавы.

Прэзідэнт Македоніі адмовіўся падпісваць пастанову ўрада краіны, але парламенту ўдалося пераадолець яго вета. На рэферэндуме, які пройдзе ў Македоніі 30 верасня, грамадзянам краіны зададуць пытанне: "Ці падтрымліваеце вы сяброўства ў NATO і ЕЗ, прымаючы пагадненне аб назве паміж Рэспублікай Македонія і Грэцыяй?"

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках