МАЗ прадае аўтобусы ва Украіну заніжанымі коштамі
20- 17.09.2018, 9:59
- 20,669
Першыя аўтобусы даставілі ў канцы жніўня.
Да канца года ва ўкраінскім горадзе павінна быць 100 МАЗаў, таксама Львоў абновіць аўтапарк 50 аўтобусамі мясцовага прадпрыемства «Електротранс», паведамляе «Белсат».
Беларускія аўтобусы набывалі ў лізінг. Яны маюць нямецкае камплектаванне і электроннае табло, але не абсталяваныя кандыцыянерамі. Кошт аднаго аўтобуса - 122 тысячы еўраў (разам з мытай).
Намеснік кіраўніка жыллёвай гаспадаркі і інфраструктуры Львоўскай гарадской рады Андрэй Білы распавёў, што спачатку прыглядаліся да турэцкіх аўтобусаў, аднак у выніку аддалі перавагу беларускім.
«Я разумею, магчыма, для ўрада Беларусі было прынцыпова ўвайсці ў Львоў, і, напэўна, вялікую частку яны ўзялі на сябе. Дэмпінгуючы, фактычна, урад Беларусі фінансаваў развіццё грамадскага транспарту ў Львове», - адзначыў Андрэй Білы.