2 траўня 2024, Чацвер, 7:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Інвестары бачаць, што ў Беларусі ўводзіцца драконаўская сістэма»

6
«Інвестары бачаць, што ў Беларусі ўводзіцца драконаўская сістэма»

Наступ уладаў на свабоду слова павернецца эканамічнымі праблемамі.

Карыстальнікі беларускага Інтэрнэту больш не будуць ананімнымі. Як паведамляе журналіст «Белсата» Аляксандр Папко, даць свой нумар тэлефона - менавіта гэта неўзабаве павінен будзе зрабіць кожны, хто хоча пракаментаваць навіну на беларускім сайце. Аўтарызацыя каментатараў праз нумар тэлефона і магчымасць перадачы персанальных звестак спецслужбам - такія новаўвядзенні падрыхтавалі для карыстальнікаў беларускіх сайтаў аўтары паправак да Закону аб СМІ. Папраўкі ў закон увойдуць у дзеянне ўжо ў снежні.

А вось рабіць гэта праз перадачу рэдакцыі сайта нумара свайго тэлефона патрабуе праект пастановы Міністэрства інфармацыі, які неўзабаве зацвердзяць. Ліквідацыю ананімнасці ў беларускім сегменце інтэрнэту сілавыя міністэрствы вітаюць.

Звычайныя ж грамадзяне ставяцца да перспектывы пакідаць свае звесткі з меншым энтузіязмам.

Не ў захапленні ад новаўвядзення і рэдакцыі СМІ, якія павінны будуць захоўваць звесткі карыстальнікаў і «пры неабходнасці» перадаваць іх сілавікам.

Патрабаванне рэгістравацца на форумах з дапамогай тэлефоннага нумара - не адзінае абмежаванне свабод у інтэрнэце, якое прадугледжваюць папраўкі ў Закон аб СМІ:

патрабаванне рэгістрацыі інтэрнэт-СМІ

магчымасць блакавання сацыяльных сетак

ідэнтыфікацыя карыстальнікаў форумаў

перадача персанальных звестак спэцслужбам

Яны не толькі нанясуць фінансавую шкоду беларускім сайтам і прывядуць да адтоку беларускай аўдыторыі ў Рунэт. Яны пашкодзяць іміджу Беларусі як ІТ-краіне.

Аляксандр Класкоўскі, палітычны аглядальнік:

«Інвестары ж адсочваюць сітуацыю. Яны бачаць, што ўводзіцца драконаўская сістэма, якой няма ні ў адной еўрапейскай краіне. Дык як ісці сюды і ўкладваць грошы ў нейкія высокія тэхналогіі?»

На думку экспэрта, перамога над інтэрнэт-аўдыторыяй можа праявіцца піравай. Хвалі крытыкі яна не заглушыць, але нанясе краіне рэальныя фінансавыя страты. Нават замежнікі будуць ведаць, што галоўнымі спецыялістамі ад інтэрнэту ў Беларусі выступаюць не айцішнікі, а людзі ў пагонах.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках