2 траўня 2024, Чацвер, 14:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мэй падасць лідарам ЕЗ новую інфармацыю пра справу Скрыпаля

1
Мэй падасць лідарам ЕЗ новую інфармацыю пра справу Скрыпаля
Тэрэза Мэй
ФОТА: AP

Гэта адбудзецца на саміце ў Зальцбургу.

Прэм'ер-міністарка Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй паведаміць іншым лідарам ЕЗ пра апошнія дасягненні следства паводле справы атручвання экс-супрацоўніка ГРУ РФ Сяргея Скрыпаля на нефармальным саміце ў Зальцбургу ў чацвер.

Пра гэта паведаміў брусельскі карэспандэнт «Радио Свобода» Рыкард Ёзвяк ў Twitter, паведамляе eurointegration.com.ua.

«На гэтым этапе ніякіх новых санкцый ЕЗ не прадугледжана», - падкрэсліў ён.

Брытанскі міністр бяспекі Бэн Уолес раней выступіў за тое, каб урад адтэрмінаваў адказ на атаку нярвовапаралітычным рэчывам у Солсберы, бо новая серыя санкцый супраць карумпаваных расейскіх чыноўнікаў таксама будзе адкладзеная на тэрмін да двух гадоў. Уолес заявіў, што прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін нясе канчатковую адказнасць за атручванне Сяргея і Юліі Скрыпаль у Солсберы.

Пакуль Вялікабрытанія застаецца сябрам ЕЗ, яна павінна дасягнуць дамоўленасці з усімі дзяржавамі-сябрамі, бо санкцыі ўводзяцца на ўзроўні блока.

Раней міністр замежных спраў Вялікабрытаніі Джэрэмі Хант заявіў, што ЕЗ ужо дамовіўся пра рэжым санкцый за ўжыванне хімічнай зброі, таму Вялікабрытанія будзе аказваць ціск на партнёраў, каб гэты рэжым як мага хутчэй увесці ў дзеянне ў дачыненні да Расеі. У ЕЗ пакуль не бачаць магчымасці ўзмацнення санкцый супраць РФ.

Нагадаем, брытанскія пракуроры 5 верасня назвалі імёны двух падазраваных расейцаў, якіх лічаць выканаўцамі атручвання ў Солсберы. Гэта - Аляксандр Пятроў і Руслан Башыраў.

Прэм'ер-міністарка Брытаніі Тэрэза Мэй заявіла, што расейцы з'яўляюцца афіцэрамі ГРУ - вайсковай разведкі РФ. Вялікабрытанія атрымала еўрапейскі ордэр на арышт Пятрова і Башырава.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках