2 траўня 2024, Чацвер, 12:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: Naviband упершыню праспявалі па-ўкраінску

3
Відэафакт: Naviband упершыню праспявалі па-ўкраінску
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ

Беларускія музыкі рыхтуюцца да туру ва Украіне.

Учора ў Сеціве з'явіўся кліп на кампазіцыю «Сумне море» беларускага гурта Naviband. Разам з відэа гурт анансаваў лістападаўскія канцэрты ўкраінскага туры: у Кіеве, Львове, Цярнопалі, Іванава-Франкоўску і Луцку, піша tut.by.

- За апошнія два гады мы з гуртам нярэдка бывалі ва Украіне з канцэртамі і даўно думалі пра тое, каб запісаць песню на ўкраінскай мове - прыгожай, мілагучнай і вельмі падобнай на нашую родную, - распавядаюць Naviband. - Менавіта на беларускай мове і была напісаная песня «Сумнае мора», але ў працэсе падрыхтоўкі песні на студыі хтосьці наспяваў пару слоў на ўкраінскай, і нас вельмі зачапіла гэтая ідэя.

Пасля ўкраінскага тура ў гурта запланаваны канцэрт у Менску, якім ён адзначыць сваё 5-годдзе. Дата будзе абвешчаная найбліжэйшым часам.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках